Стэфан Уладзіслаў — сербскі кароль (1234—1243) з дынастыі Няманічаў. Стаў пераемнікам свайго брата караля Стэфана Радаслава ў 1234 годзе.
Пачынаючы з 1230-х сербскі кароль Радаслаў губляе сваё палітычнае становішча, ад саюзу з каралём адказваюцца амаль усе дваране. Улада пачынае пераходзіць Стэфану Уладзіславу. Які ў 1234 з дапамогай балгараў, зрынуў свайго брата і захапіў сталец.
Для палітычнай выгады Уладзіслаў бярэ шлюб з Белаславай, дачкою балгарскага цара Івана Асеня. Амаль у той жа час памірае галоўны дарадчы і родны дзядзька новага караля Святы Сава, што вельмі цяжка сказалася на лёсе караля.
Падчас яго кіравання адбылося вялікае мангольскае ўварванне. У 1241 татары апусташылі Сербію, прайшоўшы па прымор'ю і па Косава, але на гэтым яны не спыніліся і ў тым жа годзе падпарадкавалі Болгарыю, зрабіўшы яе сваім васалам. Калі Балгарыя стала васалам татараў, рэпутацыя караля Уладзіслава рэзка ўпала, і дваране зноў сталі са зброяй у руках.
Уладзіслаў быў пазбаўлены ўлады ў 1243, калі пры падтрымцы мясцовых дваран, сталец заняў стрыечны брат Ураш.
Памёр каля 1269, пахаваны ў Мілешаўскім манастыры.
Ад шдюбу з Белаславай меў трох дзяцей[2].
Зноскі
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Свети Сава принц и просветитељ, Цетиње, Београд 2007.
Спасылкі
Стэфан Уладзіслаў — продкі |
---|
|