Стэрэаско́п[1] — аптычны бінакулярны прыбор для прагляду «аб’ёмных» фатаграфій.
Прынцып працы прыбора заснаваны на тым, што калі сфатаграфаваць якую-небудзь сцэну з дзвюх пунктаў, размешчаных на некаторай адлегласці адзін ад аднаго (прыкладная адлегласць паміж вачамі чалавека), а затым размясціць атрыманую пару здымкаў (так званая стэрэапара) так, каб адно вока бачыла толькі адзін здымак, а іншае вока — другі, то чалавек убачыць «аб’ёмны» малюнак.