Стэро́іды[1] — рэчывы жывёльнага ці радзей расліннага паходжання, якія валодаюць высокай біялагічнай актыўнасцю.
Стэроіды ўтвараюцца ў прыродзе з ізапрэноідных папярэднікаў. Асаблівасцю будовы стэроідаў з’яўляецца наяўнасць кандэнсаванай тэтрацыклічнай сістэмы гонана (ранейшая назва — стэран). Ядро гонана ў стэроідаў можа быць насычаным або часткова ненасычаным, утрымліваць алкільныя і некаторыя функцыянальныя групы — гідраксільныя, карбанільныя або карбаксільныя.
Сярод стэроідаў вядомы стэрыды, стэрыны, вітаміны групы D, жоўцевыя кіслоты, стэроідныя гармоны, сардэчныя гліказіды, стэроідныя алкалоіды і інш. У рэгуляцыі абмену рэчываў і некаторых фізіялагічных функцый арганізма ўдзельнічаюць стэроідныя гармоны.
Стэроіды // Хімічны слоўнік навучэнца: Дапаможнік для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 222. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.