Стывен Сігал (англ.: Steven Frederic Seagal; нар. 10 красавіка 1952, Лансінг, штат Мічыган, ЗША) — амерыканскі кінаакцёр, айкідзін (7 дан айкідо айкікай), музыкант, шэрыф. З 4 жніўня 2018 г. спецпрадстаўнік МЗС Расійскай Федэрацыі па гуманітарных сувязях з ЗША
Сігал вядомы прарасійскімі ўчынкамі і падтрымкай палітыкі У. Пуціна датычна Грузіі і Украіны (у прыватнасці, анексіі Крыма і так званай ДНР), называе амерыканскія СМІ прадузятымі да Расіі. Сігал таксама вядомы паездкай у Чачню на асабістае запрашэнне Рамзана Кадырава і наведваннем байкерскага шоў у Севастопалі, дзе ён выканаў гімн «Данецкай Народнай Рэспублікі» і атрымаў футболку з партрэтам Пуціна ў падарунак.
24 жніўня 2016 г. адбылася нефармальная сустрэча з прэзідэнтам Беларусі А. Лукашэнка[2].
Зноскі
- ↑ а б Geni.com — 2006.
- ↑ [president.gov.by/ru/news_ru/view/neformalnaja-vstrecha-s-akterom-stivenom-sigalom-14275/ Сустрэча з амерыканскім акцёрам Стывенам Сігалам] (нявызн.). Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (24 жніўня 2016). Праверана 5 жніўня 2018.
Спасылкі
| |
---|
Фота, відэа і аўдыё | |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|