Ступень акіслення

Ступень акіслення — умоўны зарад атама ў злучэнні, вылічаны з дапушчэння, што рэчыва складаецца толькі з іонаў. Пры разліку ступені акіслення лічыцца, што электрон перайшоў да элемента з больш высокім значэннем электраадмоўнасці. Можа мець дадатнае, нулявое і адмоўнае значэнне. Сума значэнняў ступеней акіслення ў злучэнні роўная нулю.

Адрозніваюць найвышэйшую, прамежкавыя і найніжэйшую ступені акіслення элемента.

Прыклад: Для азота найвышэйшая ступень акіслення роўная +5 (у аксідзе N2O5, азотнай кіслаце HNO3), найніжэйшая — −3 (у аміяку NH3); пры гэтым ступень акіслення кіслароду ў згаданых злучэннях роўная −2, вадароду — +1.

Ступень акіслення шарока выкарыстоўваюца пры класіфікацыі рэчываў, апісанні іхніх уласцівасцей, вывучэнні акісляльна-аднаўленчых рэакцый.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!