Страсбу́рскі сабор (фр. Cathédrale Notre-Dame), або Стра́сбургскі сабор (ням. Straßburger Münster / Liebfrauenmünster) — кафедральны сабор у французскім горадзе Страсбуры, які быў на працягу больш 200 гадоў самым высокім будынкам свету. Належыць да найбуйнейшых сабораў у гісторыі еўрапейскай архітэктуры і найбуйнейшая ў свеце пабудова з пясчаніка. Гэтак жа, як і горад Страсбур, сабор аб’ядноўвае ў сабе рысы нямецкага і французскага культурнага ўплыву. З’яўляецца каталіцкай царквой біскупа, але перш быў як каталіцкім, так і пратэстанцкім.
Страсбурскі сабор - Cathédrale Notre-Dame de Strasbourg