Станіслаў Станіслававіч Кезгайла (каля 1500—1532) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
Паходзіў са шляхетнага літоўскага баярскага роду Кезгайлаў. Бацька — Станіслаў Кезгайла — гетман вялікі літоўскі, староста жамойцкі, кашталян троцкі і віленскі. Яго жонка — Ганна Кішка.
Староста жамойцкі (1527—1532), кашталян троцкі (1528—1532).
Паводле перапісу войска літоўскага 1528 года, ён выстаўляў на вайну 371 коннага воіна са сваіх земляў і 246 конных з земляў сваёй жонкі Ганны, удавы Яна Радзівіла.