Станіслаў Ежы Лец (польск.: Stanisław Jerzy Lec; 6 сакавіка 1909, Лемберг, Аўстра-Венгрыя — 7 мая 1966, Варшава, Польшча) — выдатны польскі паэт, філосаф, пісьменнік-сатырык і афарыст XX стагоддзя.
Біяграфічныя звесткі
Нарадзіўся 6 сакавіка 1909 года ў Лембергу (Аўстра-Венгрыя). У 1933 годзе скончыў Львоўскі ўніверсітэт. У 1941—43 гадах быў вязнем нацысцкага канцлагера. У 1946—50 гадах — аташэ Польскай місіі ў Вене.
Памёр 7 мая 1966 года ў Варшаве. Пахаваны ў Варшаве на Павонзкаўскіх могілках.
Творчасць
Першая кніга вершаў — «Колеры» (1933). Аўтар зборнікаў рэфлексійна-лірычных вершаў «Палявы блакнот» (1946), «Іерусалімскі рукапіс» (1956), «Да Авеля і Каіна» (1961), «Паэмы, падрыхтаваныя да скоку» (1964), а таксама сатырычных твораў і фрашак (зборнікі «Заасад», 1935; «Прагулка цыніка», 1946; «Здзекуюся і пытаюся пра дарогу», 1959, і інш.). Майстар кароткага філасофскага парадоксу. У цыклах афарызмаў «Непрычасаныя думкі» (1957), «Новыя непрычасаныя думкі» (1964) пры дапамозе жарту, іроніі, сарказму, алюзіі, гульні слоў выказваў пратэст супраць дагматызму і любых форм гвалту над асобай.
Творы
- Колеры (Barwy) (1933)
- Пахне зямлёй (Ziemia pachnie) (1939)
- Палявы блакнот (Notatnik polowy) (1946)
- Жыцце гэта — фрашка (Życie jest fraszką) (1948)
- Новыя вершы (Nowe wiersze) (1950)
- Іерусалімскі рукапіс (Rękopis jerozolimski) (1956)
- Непрычасаныя думкі (Myśli nieuczesane) (1957)
- Кплю і пытаю пра дарогу? (Kpię i pytam о drogę?) (1959)
- Да Авеля і Каіна (Do Abla i Kaina) (1961)
- Аб'ява аб вышуку (List gończy) (1963)
- Паэмы, гатовыя да скачка (Poema gotowe do skoku) (1964)
Бібліяграфія
- Utwory wybrane. T 1-2. Warszawa, 1977.
Беларускія пераклады
- 3 «Непрычасаных думак» / пер. У. Арлоў. // Далягляды. Мн., 1990.
- Цынік на прагулцы: выбраныя вершы і фрашкі / Станіслаў Ежы Лец. — Vilnius [Вільнюс] : Логвінаў, 2021. — 349 с.
Зноскі
Спасылкі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|