Стамэрыенскі палац (лат.: Stāmerienas muižas pils) — архітэктурна-гістарычны помнік у вёсцы Вэцстамэрыена Гулбэнскага краю Латвіі.
Будынак у стылі французскага неакласіцызму з элементамі псеўдаготыкі быў пабудаваны ў 1830-х −1840-х гадах уладальнікам маёнтка баронам Іаганам Готлібам (Эдуардам Генрыхавічам) фон Вольфам (1817—1883). Вакол палаца быў зроблены англійскі ландшафтны парк плошчай 25 гектараў. Была пракладзена дарога да суседняга маёнтка Шваненбург, створаны комплекс гаспадарчых пабудоў, праваслаўная царква і школа.
У 1883 саўладальнікамі маёнтка сталі сыны Э. Г. фон Вольфа Барыс і Павел.
У 1905 годзе палац быў разрабаваны і спалены латышскімі сялянамі; да 1908 адноўлены Барысам фон Вольфам, з дабаўленнем элементаў паладыянства і мадэрну. У 1894—1918 у палацы час ад часу пражывалі жонка Барыса італьянская спявачка Алічэ Барбі і іх дочкі Аляксандра і Вольга.
Пасля аднаўлення незалежнасці Латвіі палац у 1991—1998 гадах знаходзіўся ў запусценні, потым быў часткова адрэстаўраваны і цяпер у ім размяшчаецца краязнаўчы музей. Праваслаўны храм Святога Аляксандра Неўскага таксама адноўлены.
Крыніцы