Спецыяльная маніторынгавая місія АБСЕ ва Украіне — місія па ўрэгуляванні ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны, а таксама маніторынгу сітуацыі ў цэлым на ўсей тэрыторыі Украіны.
Спецыяльная маніторынгавая місія АБСЕ ва Украіне (СММ) пачала сваю работу 21 сакавіка 2014 года ў сувязі са зваротам ўрада Украіны і кансэнсусным рашэннем усіх 57 краін-удзельніц АБСЕ. СММ — гэта няўзброеная грамадзянская місія, чые асноўныя задачы ёсць безбакова і аб’ектыўна назіраць за сітуацыяй ва Украіне і даваць справаздачу па ёй, а таксама спрыяць дыялогу паміж усімі бакамі канфлікту.
За час сваёй работы місія шматкроць фіксавала на Данбасе ўзоры ваеннай тэхнікі, якая не знаходзіцца на ўзбраенні УСУ, але якая знаходзіцца на ўзбраенні УС РФ — у тым ліку ўзоры сучаснай ваеннай тэхнікі, якія не маюць аналагаў у свеце. Таксама місія неаднаразова выяўляла калоны крытых грузавікоў, якія перасякаюць расійска-ўкраінскую мяжу па начах удалечыні ад пунктаў пропуску[1].