Спас Уседзяржыцель — абраз, напісаны невядомым майстрам у канцы XVII стагоддзя. Выяўлены ў Свята-Пакроўскай царкве ў Іванаве, паходзіць з царквы ў вёсцы Снітава Брэсцкай вобласці. Захоўваецца ў калекцыі Музея старажытнабеларускай культуры. Памеры абраза складаюць 99 × 95 × 3 см. Адрэстаўраваны П. Журбеем[1].
Крыніцы
- ↑ СПАС УСЕДЗЯРЖЫЦЕЛЬ // Музей старажытнабеларускай культуры : [Альбом] / Уклад. Ярашэвіч А.А.; Пер. на англ. мову Казекі А.І.; Фота Мельнікава М.П.. — Мінск: Беларусь, 2004. — 278,[6] с. — ISBN 985-01-0509-7.
Літаратура
- СПАС УСЕДЗЯРЖЫЦЕЛЬ // Музей старажытнабеларускай культуры : [Альбом] / Уклад. Ярашэвіч А.А.; Пер. на англ. мову Казекі А.І.; Фота Мельнікава М.П.. — Мінск: Беларусь, 2004. — 278,[6] с. — ISBN 985-01-0509-7.
Спасылкі