Вялікая секунда — інтэрвал у дзве ступені, ці на цэлы тон. Пазначаецца б. 2
Малая секунда — інтэрвал у адну ступень, або на паўтон. Пазначаецца м. 2
Павялічаная секунда — інтэрвал у тры ступені, або на паўтара тону. Энгарманічна роўная малой тэрцыі, пазначаецца пав. 2
Павялічаная секунда на VI ступені гарманічнага мажору і мінору з’яўляецца характэрным інтэрвалам і вырашаецца ў чыстую кварту на V ступені. Таксама можа быць утворана:
у мажоры на I (з удзелам II падвышанай) і на II паніжанай ступенях. У абодвух выпадках рухам аднаго з галасоў на паўтон вырашаецца ў вялікую тэрцыю на I ступені.
у міноры на III (з удзелам IV падвышанай) і на IV паніжанай ступенях. У абодвух выпадках рухам аднаго з галасоў на паўтон вырашаецца ў вялікую тэрцыю на III ступені.
Паменшаная секундаэнгарманічна роўная чыстай прыме, пазначаецца пам. 2. У музыцы амаль не выкарыстоўваецца.