Сапатысцкага Войска Нацыянальнага Вызвалення |
---|
ісп.: Ejército Zapatista de Liberación Nacional |
Сцяг СВНВ |
Ідэалогія |
|
Дэвіз |
«Дэмакратыя! Свабода! Справядлівасць!» |
Лідары |
Субкамандантэ Маркас, Субкамандантэ Эліса, Камандантэ Рамона †, Камандантэ Гэрман. |
Актыўная ў |
Ч’япас |
Сфарміравана |
1983 |
Праціўнікі |
Урад Мексікі |
Колькасць членаў |
3 000 — 10 000 |
Сайт |
[ezln.org.mx |
Сапатысцкая Армія Нацыянальнага Вызвалення, САНВ (ісп.: Ejército Zapatista de Liberación Nacional) — леварадыкальны рух у самым паўднёвым мексіканскім штаце Ч’япас. Назва ўзыходзіць да імя генерала Эміліяна Сапаты — героя Мексіканскай рэвалюцыі 1910—1920 гадоў. Амаль ва ўсіх вёсках САНВ ёсць выявы Сапаты, Чэ Гевары і субкамандантэ Маркаса.
Гісторыя і дзейнасць
Студзень 1994 — на поўдні Мексікі пачалося паўстанне, у якім прынялі ўдзел да 4 тыс. сапатыстаў і невялікая колькасць індзейцаў. Мяцеж, які доўжыўся 12 дзён, скончыўся падпісаннем хісткага перамір’я.[1][2]
Кастрычнік 1995 — у Мехіка ўрадавымі сіламі быў арыштаваны адзін з кіраўнікоў САНВ, Fernando Yáñez Muñoz («Comandante German»).[3]
1996 — пасля арыштаў яшчэ некалькіх прыхільнікаў САНВ групоўка пераходзіць ад узброенай барацьбы да агітацыі сваіх ідэй сярод жыхароў Ч’япаса і суседніх штатаў.
Снежань 2002 — САНВ ініцыявала блакаду дарог на ранча «Эсмеральда», уладальнікамі якога з’яўляліся грамадзяне ЗША. Акцыя была накіраванына супраць амерыканскай ваеннай прысутнасці ў краіне.[4]
28 чэрвеня 2005 — сапатысты прадставілі Шостую Дэкларацыю Лакандонскіх джунгляў, абвясціўшы Мексіцы і свету свае асновы і светапогляд. Дэкларацыя заяўляе аб падтрымцы карэнных народаў.[5]
Студзень 2006 — быў праведзены марш сапатыстаў ва ўсіх 32 рэгіёнах краіны. Акцыя праводзілася ў межах «Іншай кампаніі».
Кастрычнік 2007 — Субкамандантэ Маркас, лідар САНВ, праводзіць сустрэчу з прадстаўнікамі індзейскіх народаў Мексікі. Сапатысты заявілі, што гэтае мерапрыемства прымеркавана да 515-годдзя ўварвання на зямлі індзейцаў, якія затым падвергнуліся «капіталістычнай псуты і эксплуатацыі».[6]
Ліпень 2012 — Энрыкэ Пенья Н’ета быў абраны прэзідэнтам Мексікі. Новы кіраўнік дзяржавы працягнуў праамерыканскую палітыку сваіх папярэднікаў. Сапатысты правялі пратэстныя акцыі ў штаце Ч’япас супраць новай улады.[7]
Ідэалогія
Ідэалогія сапатысцкага руху аб’ядноўвае традыцыйныя вераванні майя з сацыялізмам, анархізмам і марксізмам[8]. У неасапатызму відаць гістарычны ўплыў мексіканскіх анархістаў і розных лацінаамерыканскіх сацыялістаў. У канцы XX стагоддзя субкамандантэ Маркас унёс марксісцкі элемент у рух[9].
Зноскі
Спасылкі