Самасёлы зоны адчужэння (самапасяленцы, вяртанцы) — зборная назва для цывільнага насельніцтва Чарнобыльскай зоны адчужэння, групы людзей, якія вярнуліся на месцы ранейшага пражывання пасля Чарнобыльскай катастрофы.
Назва
Самасёламі гэтых людзей упершыню пачалі называць журналісты яшчэ з 1980-х гг[1]. Навукоўцы, удзельнікі гісторыка-этнаграфічных экспэдыцый у зону адчужэння, сярод якіх была паэтка Ліна Кастэнка, лічаць такую назву некарэктнай:
Я адразу хацела б папрасіць, каб тых людзей ніхто не называў самасёламі: гэта абразліва, гэта ж іхняя бацькаўшчына. Яны выраслі там і працягваюць жыць пасля аварыі ў сваіх родных будынках — хай забытыя Богам і дзяржавай[2]
Яны называюць гэтых людзей «вяртанцамі» (укр.: повертанці).
Колькасць самасёлаў
Нягледзячы на існае заканадаўчае абмежаванне пражывання цывільнага насельніцтва ў зоне адчужэння, усё ж такі значная колькасць эвакуяванага насельніцтва вярнулася да сваіх мясцін пасля высялення 1986 года.
Паводле розных крыніц, агульная колькасць насельніцтва, што вярнулася ў зону адчужэння ў 1986 годзе складае каля 1200 чалавек (са ста тысяч эвакуяваных). Станам на пачатак 2007 года іхняя колькасць складала 314 чалавек.
Колькасць пражываючых у зоне адчужэння, пачынаючы з 1987 года, мае наступную тэндэнцыю:
1987
1992
1995
1998
1999
2001
2005
2007
больш за 1200 асоб
каля 1000 асоб
820 асоб
750 асоб
612 асоб
487 асоб
328 асоб
314 асоб
Самасёлы пражываюць не кампактна ў адным сяле альбо горадзе, а з'ўляюцца расселенымі па 11 населеных пунктах зоны адчужэння. Пераважна гэта людзі сталага веку. Сярэдні ўзрост самасёлаў складае 63 гады. Асноўнай прычынай скарачэння колькасці самасёлаў у чарнобыльскай зоне з'яўляецца іх стары ўзрост.