Белакаменны сабор Св. Якава ў Шыбеніку дэманструе цесную сувязь, якая існавала ў 15-16 стст. у вобласці манументальнага мастацтва паміж Паўночнай Італіяй, Далмацыяй і Тасканай. 3 архітэктары, якія па чарзе ўдзельнічалі ў будаўніцтве сабора – Франчэска дзі Джакома, Юрай Далмацінец і Нікола Фларэнцінец, узвялі будынак цалкам з каменя з прымяненнем унікальнай тэхналогіі пры збудаванні яго зводаў і купала. Сабор упрыгожвае выдатны фрыз з 74 скульптурнымі выявамі твараў мужчын, жанчын і дзяцей.