Рудальфінум (чэшск.: Rudolfinum) — канцэртная і выставачная зала (галерэя) у цэнтры Прагі, на плошчы, якая носіць цяпер імя Яна Палаха. Быў адкрыты 7 лютага1885 г.. Названы ў гонар наследнага прынца Аўстра-Венгерскай імперыі Рудольфа, які ўдзельнічаў ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця. Будынак быў узведзены ў якасці дару Ашчаднага банка Чэхіі гораду Прага і чэшскаму народу. Архітэктары — Ёзэф Зітэк і Ёзэф Шульц.
У 1918—1939 гг. Рудальфінум служыў залай пленарных пасяджэнняў парламента Чэхаславакіі.
Існуе легенда, што падчас Другой Сусветнай вайныГітлер загадаў прыбраць з Рудальфінума статую Мендэльсона з-за нацыянальнасці кампазітара, але каля скульптур не было подпісаў і салдаты, якія арыентаваліся "па самым вялікім носе" ледзь было не скінулі з п'едэстала статую Вагнера. Памылку заўважылі, салдат (па адной з версій) расстралялі, а Вагнера вярнулі на месца. Статую Мендэльсона пасля гэтага паспелі схаваць, так што галерэя Рудальфінума не пацярпела.