Сэр Ро́берт Брус Ко́тан (англ.: Robert Bruce Cotton; 1571 — 1631) — англійскі бібліяфіл і антыквар, які стварыў найбуйнейшы прыватны кніжны збор свайго часу. У 1753 годзе з яго бібліятэкі нарадзіўся рукапісны аддзел Брытанскага музея, які пазней вылучыўся ў Брытанскую бібліятэку.
Бібліятэка
Котан зацікавіўся старадаўнімі манускрыптамі падчас навучання ў Кембрыджы, дзе зведаў уплыў Уільяма Кэмдэна. Прыцягнутыя яго кнігамі, у вэстмінстэрскі асабняк Котана імкнуліся патрапіць навукоўцы з ўсёй Англіі. Кароль Якаў I узвёў яго ў рыцары, а потым і ў баранэты. Фактычна ён стаў першым баранэтам Новага часу.
У 1601 г. Котан быў абраны ў парламент і прыняўся пазычаць свае кнігі іншым дэпутатам. Радыкалы накшталт Джона Піма сталі збірацца ў яго доме і выкарыстоўваць яго веды для напісання антыўрадавых трактатаў. Некаторыя з іх цыркулявалі пад імем Котана.
Атачэнне Карла I, быўшы ўстрывожана дзейнасцю Котана, пастанавіла канфіскаваць яго бібліятэку, а яго самога ўзяць пад варту (1629). Яго неўзабаве выпусцілі, аднак бібліятэку змог вярнуць сабе толькі яго сын.
Сярод жамчужын Котанаўскай бібліятэкі — Евангелле з Ліндысфарна і адзіны спіс «Беавульфа», а таксама грэчаская ілюстраваная Кніга Быцця VI стагоддзя, якая моцна пацярпела ад пажару.
Котаны працягвалі пашыраць збор на працягу ўсяго XVII стагоддзя, а ў 1700 годзе ахвяравалі яго дзяржаве.
Зноскі
Літаратура
Роберт Котан — продкі |
---|
|
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|