Расійская Імператарская археалагічная камісія — цэнтральная археалагічная ўстанова Расійскай імперыі ў 1859 — 1919 гг.
Гісторыя Археалагічнай камісіі
Заснавана 2 лютага 1859 г. па прадстаўленні графа С. Р. Строганава на аснове Камісіі для расследавання старажытнасцей (якая існавала з 1850 г. пад старшынствам Л. А. Пяроўскага), і падпарадкоўвалася Міністэрству Імператарскага двара і надзелаў. З 1889 г. дазваляла і кантралявала раскопкі на дзяржаўных, гарадскіх і сялянскіх землях (на памешчыцкія землі яе правы не пашыраліся). Праводзіла вялікую работу па зборы помнікаў старажытнасці, іх ахове і рэстаўрацыі, у т. л. на тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў[1].
У 1918 рэарганізавана, пасля ліквідацыі яе функцы і перададзена Расійскай (з 1926 г. Дзяржаўнай) акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры, з 1959 г. Інстытут археалогіі АН СССР, з 1991 г. Інстытуту гісторыі матэрыяльнай культуры РАН[2].
Выданні Археалагічнай камісіі
- «Отчёты Императорской Археологической Комиссии» (выходзілі штогодна у 1862—1918 гадах з сведкамі за 1859—1913/15 гады
- «Известия Императорской Археологической Комиссии» (1901—1918)
- «Материалы по археологии России» (37 тамоў, 1866—1918)
- Мечети Самарканда
- розныя археалагічныя зборнікі
Старшыні камісіі
Зноскі
- ↑ Кондаков С. Н. Юбилейный справочник Императорской Академии художеств. — СПб.: Товарищество Р. Голике и А. Вильборг, 1914. — С. 276. — 353 с.
- ↑ Платонова Н. И. Российская академия истории материальной культуры: этапы становления // Советская археология. — М.: АН СССР, 1989. — № 4. — С. 5―16.
Літаратура
- Личный состав Императорской Археологической комиссии. — СПб., 1913.
- Императорская Археологическая комиссия (1859—1917) = The Imperial Archeological commission: у истоков отечественной археологии и охраны культурного наследия: к 150-летию со дня основания / [М. В. Медведева и др.]; РАН, Ин-т истории материальной культуры; науч. ред.-сост. А. Е. Мусин; под общ. ред. Е. Н. Носова. - СПб.: Дмитрий Буланин, 2009. — 1183, [3] с.
- Археалагічная камісія // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 44. — ISBN 978-985-11-0353-5.
Спасылкі