У 1919 годзе скончыў універсітэт Осла; абараніў доктарскую дысертацыю і служыў прафесарам там жа. У 1930 г. выкладаў у Ельскім універсітэце і ў 1933 годзе ў Сарбоне. З 1931 г. дырэктар Інстытута эканомікі ўніверсітэта Осла. Прэзідэнт Эканаметрычнага таварыства (1949).
У гонар нарвежскага эканаміста Эканаметрычным таварыствам з 1978 г. уручаецца медаль Фрыша.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 487. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).