Я спрабаваў паказаць свет, у якім мне было б добра, дзе людзі прыязныя, дзе я змагу знайсці тыя добрыя пачуцці, да якіх заўсёды імкнуўся. Мае фатаграфіі былі доказам, што такі свет мог бы існаваць.
Нарадзіўся 14 красавіка1912 года ў Жанційі, прыгарадзе Парыжа. У трынаццаць гадоў, скончыўшы школу, паступіў у мастацка-рамеснае вучылішча, дзе зрабіў самыя першыя крокі ў выяўленчым мастацтве.
У 1929 годзе Дуано зацікавіўся фатаграфіяй, а з 1934-га заняўся ёю прафесійна, працуючы для «Renault» да звальнення ў 1939 годзе.
З гэтага моманту ён вырашыў стаць незалежным фатографам, але яго прызвалі ў французскую армію, дзе ён праслужыў адзін год. Затым, да канца вайны, ён супрацоўнічаў з Рухам супраціўлення. Адначасова, каб зарабляць хоць трохі грошай, ён займаўся вырабам паштовак.
У 1949 годзе Дуано падпісаў кантракт з часопісам Vogue, а ў 1952 годзе пачаў кар'еру незалежнага фатографа.