П’етра Бадолья

П’етра Бадолья
італ.: Pietro Badoglio
старшыня Савета Міністраў Каралеўства Італія[d]
25 ліпеня 1943 — 17 чэрвеня 1944
Папярэднік Беніта Мусаліні
Пераемнік Іванаэ Баномі
міністр замежных спраў Каралеўства Італія[d]
11 лютага 1944 — 17 чэрвеня 1944
Папярэднік Raffaele Guariglia[d]
Пераемнік Іванаэ Баномі
міністр Каралеўства Італія па справах Італьянскай Афрыкі[d]
24 лютага 1944 — 18 чэрвеня 1944
Папярэднік Melchiade Gabba[d]
Пераемнік Іванаэ Баномі

Нараджэнне 28 верасня 1871(1871-09-28)[1][2][…]
Смерць 1 лістапада 1956(1956-11-01)[1][2][…] (85 гадоў)
Імя пры нараджэнні італ.: Pietro Badoglio
Бацька Mario Badoglio[d][4]
Маці Antoinetta Pittarelli[d][4]
Дзеці Mario Badoglio[d][4]
Партыя
Аўтограф Выява аўтографа
Прыналежнасць Каралеўства Італія
Род войскаў Каралеўскія ваенна-паветраныя сілы Італіі[d]
Званне маршал
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

П’етра Бадолья (28 верасня 1871, Грацана-Манферата — 31 кастрычніка 1956, там жа) — італьянскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, маршал (1926).

Біяграфія

Удзельнік 1-й сусветнай вайны. У 1919-21 начальнік Генштаба. У 1924-25 пасол у Бразіліі. З 1925 начальнік Генштаба, адначасова быў у 1928-33 генерал-губернатарам Лівіі, у 1935-36 галоўнакамандуючым італьянскімі войскамі ў італа- эфіопскай вайне 1935-36. Пасля захопу Эфіопіі — віцэ-кароль Эфіопіі (1936-37). Пасля першых паражэнняў Італіі на італа-грэчаскім фронце падчас 2-й сусветнай вайны выйшаў у адстаўку з пасады начальніка Генштаба (1940). Ва ўмовах крызісу фашысцкага рэжыму ўдзельнічаў у дзяржаўным перавароце (25 ліпеня 1943), што прывяло да падзення фашысцкай дыктатуры Мусаліні, пасля чаго быў прызначаны прэм’ер-міністрам. Урад Бадольё 3 верасня 1943 года падпісаў дагавор пра ваеннае перамір’е з антыфашысцкай кааліцыяй і 13 кастрычніка 1943 года абвясціла вайну нацысцкай Германіі.

Зноскі

  1. а б Pietro Badoglio // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Pietro Badoglio // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. а б в Pas L. v. Genealogics — 2003.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!