Пётр Уластовіц

Пётр Уластовіц
Пётр Уластовіц запрашае ў Польшчу цыстэрцыянцаў, Ян Матэйка
Пётр Уластовіц запрашае ў Польшчу цыстэрцыянцаў, Ян Матэйка
Лебедзь
Лебедзь
Ваявода

Нараджэнне каля 1080
Смерць 1153(1153)
Месца пахавання
Род Дуніны
Бацька Улост
Жонка Марыя, дачка Алега Міхала
Дзеці Wszebór-Konstantyn, Świętosław-Idzi, Agafia-Beatrycze
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пётр Уластовіц (Уластовіч), званы пазней Дунінам (Дунчыкам, г. зн. Датчанінам) (польск.: Piotr Włostowic(z) “Duńczyk”; каля 10801153) — уладар Сілезіі з роду Лебедзяў, сын Уласта (Улоста) і з 1117 палацін (ваявода) Баляслава Крывавустага, заснавальнік роду Дунінаў.

Паходжанне

Паходжанне Пятра ўпершыню ўзгадваецца ў песні «Carmen Mauri». Паводле яе, Пётр прыбыў з Даніі і адтуль меў прозвішча Дунін. Паводле гіпотэзы М. Цатвінскага, Пётр паходзіў з Русі. Але ж абедзве гэтыя версіі спрэчныя. Магчыма, ён паходзіў з сілезскага роду (alti sanguinis princeps), які здаўна валодаў землямі ў ваколіцах Уроцлава. Пра гэта сведчыць і імя яго бацькі — Уласт, якое выводзіцца з яго імя па бацьку Уластовіц (Уластовіч). Гэта імя ўзгадваў Вінцэнт Кадлубек, называючы Пятра Vlostides. Вядома, што Пётр не ўжываў ані прыдомку Дунін, ані гербу Лебедзь. Толькі ў XIV ст. нашчадкі Пятра ўзялі прозвішча Дунін. Верагодна, гэта прозвішча паходзіць ад імя Дамінік: Домін — Донін — Дунін. Гэтае імя трапіла на пладавіты грунт версіі пра дацкае паходжанне. Пра прыбыццё Пятра з Даніі ўзгадваюць Янка з Чарнкава ў сваёй Хроніцы Велікапольскай  (польск.), гэту аповесць пазней ужывае і Ян Длугаш.

Ужо ў XVII ст. дацкія гісторыкі аспрэчылі гэту гіпотэзу, сцвердзіўшы, што аніводзін з дацкіх конунгаў у XII ст. не быў замардаваны сваім братам. У XVIII ст. гісторык Адам Нарушэвіч прызнаў аповесць пра дацкі паход Крывавустага легендай, абсалютна неверагоднай.

Паходжанне Пятра Уластовіца ўзгадваецца ў буле Папы Рымскага Цэлестына III ад 9 красавіка 1193 адносна абацтва Найсвяцейшай Дзевы Марыі на Пяску ва Уроцлаве  (польск.). У буле сцвярджаецца, што землі абацтва Пётр атрымаў у спадчыну ад бацькі і дзеда. З гэтага вынікае, што прынамсі цягам двух пакаленняў продкі Пятра мелі ўладанні ў наваколлі Уроцлава. Размяшчэнне маёнткаў Пятра (гара Сленжа, абтокі Олбін, Пясек і Остраў Тумскі ва Уроцлаве) прыводзіць некаторых даследчыкаў да думкі, што яго род паходзіў ад князёў з племя сілезцаў. Верагодна, што прозвішча Дунін паходзіць таксама ад прапраўнука Пятра Уластовіца — Пятра Крысцінавіча, які ў свой час знаходзіўся ў Даніі.

Дзяржаўная дзейнасць

Да найбольш вядомых учынкаў Пятра належыць захоп ім перамышльскага князя Валадара, які непакоіў усходнія межы Польшчы. Пётр інсцэніраваў бунт супраць Баляслава Крывавустага і атрымаў давер перамышльскага князя. Пётр суправаджаў Валадара ва ўсіх яго дзеях і, верагодна, нават хрысціў яго сына. Падчас аднаго з паляванняў Валадар апынуўся ў атачэнні Пятра і яго дружыннікаў, якія прывялі яго да Баляслава. За князя перамышльцы выплацілі вялікі выкуп, большая частка якога дасталася Уластовіцу. Да таго ж Валадар і яго баяры абяцалі захоўваць мір з Польшчай і адмовіцца ад саюзу з памаранамі.

Калі памерла жонка князя Баляслава, той паслаў Пятра Уластовіца сватам да Марыі, дачкі чарнігаўскага князя Алега Міхала, але ж Пётр сам ажаніўся з князёўнай. Дзякуючы гэтаму Пётр стаў адной з першых асоб у дзяржаве і дзядзькам спадчынніка прастола — Уладзіслава II. Шлюб даў яму таксама права на атрыманне найвышэйшае пасады пасля князя — палаціна (лац.: comes palatinus). Палацін кіраваў войскам у адсутнасць князя, замяняў яго ў судах, сачыў за парадкам і бяспекай пры двары, а ў часе малалецтва князя быў фактычным кіраўніком дзяржавы. Але, калі ў другой жонкі Баляслава Саламеі з Берга нарадзіліся дзеці, тая змусіла мужа паставіць палацінам свайго чалавека — Вшэбара, які мог бы быць апірышчам малодшым княжычам.

Пасля смерці Баляслава Крывавустага ў 1138 вялікім князем стаў Уладзіслаў II Выгнанец, найстарэйшы сын ад першага шлюбу. Паводле жадання Баляслава, краіна мусіла быць падзеленая паміж астатнімі сынамі. Новым палацінам зноў стаў Пётр Уластовіц, які, апроч ужо названых функцый, меў права прызначаць тэрытарыяльных ураднікаў. Але насуперак запавету бацькі Уладзіслаў вырашыў аб’яднаць краіну ў адно і распачаў баявыя дзеянні супраць братоў. Пётр, які быў супраць гэтага, патрапіў у няміласць да вялікага князя і яго жонкі Агнешкі.

Асляпленне Пятра Уластовіца

Канфлікт паміж князем і яго палацінам нарастаў яшчэ і з той прычыны, што Пётр не браў удзелу ў грамадзянскай вайне і намагаўся ўлагодзіць братоў. Тым не менш, яшчэ ў 1145 Уладзіслаў быў запрошаны на шлюб сына Пятра. Але ўжо на пачатку наступнага года князь абвясціў Уластовіца здраднікам. Да двара Пятра на Олбіне быў дасланы рыцар Добак, які з нагоды перадачы важных дакументаў ад князя мусіў зняволіць яго. Зранку пасля прыёму Добак напаў на Уластовіца і паланіў яго. Княгіня Агнешка дамагалася смерці палаціна, але таму было пакінутае жыццё, аднак Пятра асляпілі і адсеклі яму язык як здрадніку.

Малюнак труны Пятра і Марыі

Даведаўшыся пра гэта, большасць прыхільнікаў Пятра Уластовіца перайшла на бок малодшых братоў Уладзіслава. Да таго ж сам былы палацін выехаў на Русь, дзе намаўляў кіеўскага князя да вайны з Польшчай. У выніку Уладзіслаў быў разбіты і выгнаны з краіны, за што і атрымаў сваю мянушку.

З выгнаннем сеньёра Пётр атрымаў былыя правы і маёнтак, але праз сваё калецтва не здолеў займацца палітычнай дзейнасцю. Згодна з легендай, пад канец жыцця да яго вярнуліся зрок і мова. Памёр Уластовіц у 1153 і быў пахаваны ў Касцёле Святога Вінцэнта ва Уроцлаве. Труна з целамі Пятра і Марыі пазней была знішчана туркамі.

Рэлігійная дзейнасць

Паводле легенды, пасля аднае споведзі Пётр атрымаў у якасці пакуты збудаваць 70 ці болей касцёлаў. Такім чынам былі заснаваны 77 касцёлаў і іншых каталіцкіх будынкаў, у тым ліку ва Уроцлаве:

  • Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі,
  • Касцёл Святога Ідзі  (польск.),
  • Абацтва аа. бенедыкцінаў на Олбіне з касцёлам Святога Вінцэнта,
  • Касцёл Святога Міхаіла,
  • Касцёл Святога Марціна.

Само абацтва не захавалася, але пра яго былую веліч можа сведчыць Олбінскі іканастас. Ад прыдомка Уластовіца раманскія касцёлы ў Польшчы называюцца дунінавымі.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #118885421 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура

  • Bieniek S., Piotr Włostowic, postać z dziejów średniowiecznego Śląska, Zaklad Narodowy im. Ossolińskich, Wrocław 1965.
  • Kiersnowska T., Jeszcze o Piotrze Włostowicu i pochodzeniu rodu Łabędziów, [w:] Kuczyński S. K. (pod red.), Społeczeństwo Polski średniowiecznej: zbiór studiów, T. IX, Warszawa 2001, ISBN 83-7181-194-2.
  • Lepszy K. (pod red.), Słownik biograficzny historii powszechnej do XVII stulecia, Warszawa 1968.
  • Plezia M., Palatyn Piotr włostowic. Sylwetka z dziejów Śląska w XII wieku, Łódź 1947.
  • Snoch B., Tragedia Piotra Włostowica, Katowice 1987, ISBN 83-7008-035-9.

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!