Прапілеі, або прапілон (ад грэч.propylaion перад дзвярамі, уваход), парадны праход, праезд, утвораны сіметрычнымі порцікамі і каланадамі, размешчанымі па восі руху. Характэрны для архітэктуры Старажытнай Грэцыі, класіцызму. У 2-й палове 19—20 ст. узводзіліся як частка асабліва ўрачыстых архітэктурных комплексаў ці збудаванняў, якія маюць мемарыяльнае значэнне.