Польская мова ва Украі́не (укр.: польська мова в Україні) — адна з моў нацыянальных меншасцей Украіны, у вялікай ступені распаўсюджаная сярод палякаў краіны. Паводле перапісу насельніцтва 2001 года польскую мову назвалі роднай 19 195 чалавек, з якіх больш за палову (10 756) жывуць у Львоўскай вобласці, пераважна ў Мастыскім і Самбарскім раёнах. Сярод палякаў Украіны толькі 13% назвалі польскую мову роднай, ад 1,3% у Жытомірскай вобласці да 56% у Львоўскай вобласці.
Распаўсюджанасць
Родная мова палякаў паводле даных перапісаў[1]
Гістарычная дынаміка роднай мовы палякаў Украіны[2]
|
1926[3]
|
1959
|
1970
|
1979
|
1989
|
2001
|
Польская |
44,2% |
18,8% |
14,9% |
14,1% |
12,5% |
12,9%
|
Украінская |
48,4% |
68,4% |
68,6% |
66,1% |
66,6% |
71,0%
|
Руская |
6,9% |
12,5% |
16,1% |
19,3% |
20,3% |
15,6%
|
іншая |
0,5% |
0,3% |
0,4% |
0,5% |
0,6% |
0,5%
|
|
Зноскі
Спасылкі