Новы Запавет і Кніга Псальмаў
|
Поўная назва
|
Новы Запавет Госпада нашага Ісуса Хрыста і Кніга Псалмоў
|
Мова
|
беларуская
|
НЗ выдадзены
|
2018
|
Аўтар(ы)
|
Э. Сабіла, С. Малахаў
|
Перакладзена з
|
Textus Receptus
|
Мова крыніцы
|
старажытнагрэчаская
|
Канон
|
пратэстанцкі
|
Вэб-старонка
|
Біблія Анлайн
|
|
Перакла́д Сабілы — пераклад Новага Запавету і Псалмаў, выдадзены кірыліцай Э. К. Сабілам і С. А. Малахавым у Мінску ў 2018 годзе.
Крыніцы перакладу
У 2010 годзе з'яўляецца пераклад Евангелля паводле Яна.[1] У 2018 годзе публікуецца поўны пераклад Новага Запавету і Псалмоў. Новы Запавет — пераклад са старажытнагрэчаскай мовы паводле Textus Receptus Stephanus. Нумарацыя псалмоў падаецца паводле масарэцкага тэксту. У 2020 годзе з’яўляецца другая рэдакцыя тэксту.[2] У 2023 г. пераклад выкладзены ў Інтэрнэт.
Асаблівасці перакладу
Мы пераклалі Новы Запавет і Кнігу Псальмаў на мову нашай нацыі. Пры перакладзе мы акцэнтавалі нашую ўвагу на нядапушчэньне духовых памылак з нашага боку і выпраўленьне заўважаных духовых памылак папярэдніх перкаладчыкаў, пакінуўшы на другі плян граматычнасьць. Пры перакладзе ўжыты нікаторыя дыялектызмы.
— Новы Запавет Госпада нашага Ісуса Хрыста і Кніга Псалмоў / пераклад з грэцкага: Э. К. Сабіла, С. А. Малахаў. — Мінск : Царква Абуджэнне, 2018. — 528 с. ISBN 978-985-6184-57-7
Бібліяграфія
- Новы Запавет Госпада нашага Ісуса Хрыста і Кніга Псалмоў / Пераклад Э. К. Сабілы, С. А. Малахава. — Мінск: Царква «Абуджэнне», 2018. — 528 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-6184-57-7.
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Біблія | |
---|
Новы Запавет / Евангеллі | |
---|
Перакладаюцца | |
---|