У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Пірс.
Патрык Генры Пірс (англ.: Patrick Henry Pearse, ірл.: Pádraig Anraí Mac Piarais; 10 лістапада1879, Дублін — 3 мая1916, Дублін) — ірландскі палітычны дзеяч, рэвалюцыянер-дэмакрат, драматург і паэт.
Біяграфія
Патрык Пірс быў адным з найвыдатнейшых дзеячаў Гэльскай лігі. Быў у сяброўскіх адносінах з адным з лідараў ірландскага рэвалюцыйнага руху Дж. Коналі. Удзельнічаючы ў нацыянальна-вызваленчым руху Ірландыі, прыйшоў да высновы аб неабходнасці ўзброенай барацьбы за незалежнасць і сацыяльныя пераўтварэнні.
У 1913 годзе П. Г. Пірс — адзін з арганізатараў падраздзяленняў Ірландскіх добраахвотнікаў, уваходзіў у склад іх Выканаўчага камітэта. У 1914 годзе ўступае ў тайную арганізацыю «Ірландскае рэспубліканскае братэрства». Адзін з кіраўнікоў Ірландскага паўстання 1916. У абвешчанай ірландскімі патрыётамі 24 красавіка1916 года Ірландскай рэспубліцы стаў главой Часовага ўрада. Расстраляны англічанамі.
П. Г. Пірс — аўтар шматлікіх празаічных твораў і паэм, пераважна на гэльскай мове, значная частка з якіх прысвечана цяжкаму становішчу ірландцаў у каралеўстве.
Зноскі
↑An Bunachar Náisiúnta Beathaisnéisí Gaeilge — 2011.