Папская акадэмія хрысціянскіх мучанікаў (лац.: Pontificia Academia Cultorum Martyrum) — навуковая арганізацыя са статусам акадэміі пры Святым Прастоле, створаная ў 2012 годзе для пашырэння культу святых і мучанікаў, правядзення даследаванняў гісторыі ранняга хрысціянства, уключаючы дзейнасць у катакомбах.
Акадэмія працуе пад кіраўніцтвам і пры падтрымцы з боку Кангрэгацыі богаслужэння і дысцыпліны таінстваў і Рымскай Курыі.
Акадэмія была створана 2 лютага1879 года чатырма вядомымі даследчыкамі ранняга хрысціянства — Мар'яна Армеліні, Адольфа Хайтрэкам, Арацыо Марукі і Энрыка Стывенсанам пры падтрымцы Папскай акадэміі навук і Кангрэгацыі богаслужэння і дысцыпліны таінстваў.
На акадэмію ўскладзена задача садзейнічання культу хрысціянскіхмучанікаў і даследаванні жыцця хрысціянскіх святых, а таксама нагляд за гістарычнымі помнікамі першых стагоддзяў хрысціянства, у тым ліку рымскімі катакомбамі. Акадэмія пакутнікаў працуе ў цесным супрацоўніцтве з Папскай акадэміі археалогіі, арганізуе ўрачыстыя мерапрыемствы на старажытных хрысціянскіх могілках, у катакомбах і іншых святых месцах, а таксама выконвае рэлігійныя функцыі на археалагічных канферэнцыях.
Акадэмія пакутнікаў штогод праводзіць прынамсі два агульныя сходы, яны праходзяць у Ватыкане.