Паморскае ваяводства |
Краіна |
|
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр |
|
Дата ўтварэння |
1945 |
Дата скасавання |
1950 |
Плошча |
|
|
Паморскае ваяводства (польск.: Województwo pomorskie) — адно з ваяводстваў, якія існавалі ў Польшчы ў 1945—1950 гадах. Сядзібай ваяводскіх улад быў горад Торунь (1945), а пасля Быдгашч (1945—1950).
Ахоплівала тэрыторыю сучаснага Куяўска-Паморскага ваяводства і фрагменты сучасных Паморскага і Велікапольскага ваяводстваў. Арганізацыя ваяводскага ўпраўлення была распачата 2 лютага 1945 года першапачаткова ў Торуні. 2 сакавіка 1945 года на ўрадавым узроўні было прынята рашэнне аб пераводзе сядзібы ваяводства і яе далейшай арганізацыі ў Быдгашчы. Такое рашэнне было абумоўлена ўлікам дыспрапорцыі сацыяльна-эканамічнага патэнцыялу двух гарадоў, у тым ліку колькасці насельніцтва, якое павінна было стаць базай для новай улады. Асобныя ўстановы былі пераведзены з красавіка па ліпень 1945 года. Торуню ў якасці кампенсацыі гарантавалася вядучая роля ў культуры і адукацыі рэгіёна. Гэта знайшло адлюстраванне ў перасяленні туды польскіх супрацоўнікаў былога Віленскага ўніверсітэта імя Стэфана Баторыя ў 1945 годзе.
Гл. таксама