Палібій сын Лікорта (стар.-грэч.: Πολύβιος, лац.: Polybius, ~200 да н.э., Мегалаполь, Аркадзія — 123 да н.э.): старажытнагрэчаскі гісторык.
Вядомы, найперш, як аўтар «Усеагульнай гісторыі», якая складалася з 40 кніг, і апісвала перыяд 50 гадоў, на працягу якіх Рым стаў валодаць вядомым светам. Захавалася цалкам 5 кніг, а іх частка захавалася ва ўрыўках.
Пасля бітвы пад Піднай (166 да н.э.) быў высланы ў Рым як закладнік у ліку 1000 даўніманых «сяброў Македоніі». Жыў там каля 16 гадоў, стаў сябрам і ментарам Сцыпіёна Эміліяна, уваходзіў у вышэйшыя колы рымскага свету. Вярнуўся ў Грэцыю (150 да н.э.) разам з тымі 300 закладнікамі, хто быў яшчэ жывы і выступіў (145 да н.э.) за змякчэнне жорсткай акупацыйнай палітыкі Рыма. Гэтым заслужыў вялікую ўдзячнасць у грэчаскіх гарадах; у яго гонар былі пастаўленыя помнікі, статуі, рэльефныя стэлы. Памёр, упаўшы з каня.
Верагоднай выявай з’яўляецца гіпсавы злепак са стэлы, знойдзенай у 1880 годзе[1].
Зноскі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
|
---|
BAV: ADV10215582 · BIBSYS: 90227513 · BNC: a11793727 · BNE: XX841423 · BNF: 11920194q · CiNii: DA01312290 · CONOR: 47732323 · GND: 118595571 · ICCU: CFIV060649 · ISNI: 0000000120987680 · LCCN: n79006487 · LNB: 000054644 · NDL: 00978029 · NLC: 000170830 · NKC: jn19981002010 · NLA: 35427923 · NLG: 27974 · NLP: a0000001252275 · NSK: 000182909 · NTA: 069071578 · NUKAT: n95205824 · PTBNP: 254412 · LIBRIS: 196601 · SUDOC: 027352188 · VIAF: 267920293, 244158790754238852945, 674145857059422921470, 4901308, 264022259, 18152380130901762264, 263890101, 619144647723359873942, 1146828796108222838, 1910159474219127661942, 258479140, 604144647671550357856, 4743164963961424300001, 324152742897427730617, 56159477541027990005, 55159477541027990008, 9066168049014538410009, 104168839595745401340 |
|