Палеанталогія

Шкілет трыцэратапса ў Нацыянальным музеі прыродазнаўчай гісторыі, Вашынгтон (ЗША)

Палеанталогія (стар.-грэч.: Παλαιοντολογία) — навука аб выкапнёвых парэштках раслін і жывёл, якая спрабуе рэканструяваць па знойдзеных парэштках іх знешні выгляд, біялагічныя асаблівасці, спосабы харчавання, размнажэння і г. д., а таксама аднавіць на аснове гэтых звестак ход біялагічнай эвалюцыі. Палеантолагі даследуюць не толькі ўласна парэшткі жывёл і раслін, але і іх скамянелыя сляды, адкінутыя абалонкі, тафацэнозы і іншыя сведчанні іх існавання. У палеанталогіі таксама выкарыстоўваюцца метады палеаэкалогіі і палеакліматалогіі з мэтай прайгравання асяроддзя жыццядзейнасці арганізмаў, супастаўлення сучаснага асяроддзя пражывання арганізмаў, здагадкі месцапражыванняў вымерлых і г. д.

Гл. таксама

Літаратура

  • Палеантало́гія // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 552. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!