Палац Бельвю (ням. : Schloss Bellevue , bɛlˈvy ) — палац у паўночнай частцы парку Тыргартэн у Берліне .
У замку размяшчаецца рэзідэнцыя федэральнага прэзідэнта Германіі . Да канца 2005 года ў замку праходзіла рэканструкцыя, і прэзідэнт выкарыстоўваў у якасці рэзідэнцыі замак Шарлотэнбург .
Гісторыя
Палац Бельвю, размешчаны на беразе ракі Шпрэ , быў пабудаваны ў 1786 годзе архітэктарам Міхаэлем Філіпам Боўманам у якасці летняй рэзідэнцыі прынца Аўгуста Фердынанда , малодшага брата прускага караля Фрыдрыха II . Гасцямі Бельвю ў свой час былі Фрыдрых Шылер , каралеўская пара Фрыдрых Вільгельм і Луіза , Вільгельм фон Гумбальт і Напалеон .
Унутранае ўбранне 1791 года пасля разбурэнняў у Другую сусветную вайну было адноўлена па захаваных арыгінальных эскізах. З 1959 года палац з’яўляўся месцам знаходжання ўстановы міністраў федэральных земляў Германіі.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Раёны і кварталы Вуліцы, плошчы і бульвары Палацы і сядзібы Грамадскія будынкі і збудаванні Музеі і помнікіМанастыры, саборы і храмы Кафэ, рэстараны, вар'етэ Сады і паркі