Падлетак

Двое падлеткаў, якія слухаюць музыку

Падле́такюнак альбо дзяўчына ў пераходным ад дзяцінства да юнацтва ўзросце. Сучасная навука вызначае падлеткавы ўзрост у залежнасці ад краіны (рэгіёну пражывання) і культурна-нацыянальных асаблівасцей, а таксама полу (ад 12—14 да 15—17 гадоў).

У 12—17 год у падлеткаў узмацняюцца другасныя палавыя прыкметы. У дзяўчын з'яўляюцца менструацыі: гэта прыкмета таго, што ў яечніках пачалі развівацца і спець яйцаклеткі. Да 12—15 гадоў у хлопчыкаў пачынаецца рост валасянога покрыву на твары, целе, падпахавых упадзінах, узнікаюць палюцыі — першая прыкмета палавога паспявання юнакоў.

Звычайна гэты ўзрост завуць пераходным. У гэты час у падлеткаў узнікаюць частыя звады з бацькамі, хтосьці з падлеткаў шукае сябе, свае мэты ў жыцці, захапляецца філасофіяй, імкнецца даведацца больш пра процілеглы пол. Так і ўзнікаюць адносіны паміж падлеткамі і камунікаванне падлеткаў.

Гл. таксама

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!