Павел Якаўлевіч Пятро́ўскі (31 мая 1924 — 23 студзеня 2000) — вучоны ў галіне геабатанікі, кандыдат сельскагаспадарчых навук (1964), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1972 года.
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Кулікі (Слуцкі раён Мінскай вобласці Беларусі). Скончыў сярэднюю школу ў Вясеі[3]. У час Вялікай Айчыннай вайны ў партызанах, пасля вызвалення Беларусі — на фронце[3]. У 1959[3] (1952) годзе скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут. З 1962 года працаваў у Інстытуце эксперыментальнай батанікі Акадэміі навук БССР. У 1969—1984 гадах вучоны сакратар Цэнтральнага-батанічнага сада.
Навуковая дзейнасць
Аўтар навуковых прац па геабатаніцы і інтрадукцыі раслін.
Сярод апублікаванага:
- Растительный покров Белоруссии (с картой М 1:1000000) — Мн., 1969. (у сааўтарстве).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі