У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Церашковіч.
Павел Усеваладавіч Церашковіч (нар. 25 ліпеня 1958(1958-07-25), Севастопаль) — беларускі этнолаг, гісторык і культурны антраполаг. Кандыдат гістарычных навук (1988)[3], дацэнт.
Біяграфія
Нарадзіўся 25 ліпеня 1958 года[4] ў Севастопалі[3].
У 1980 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1986 годзе — аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР.
Працаваў у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту, Дзяржаўным музеі БССР, Міністэрстве культуры БССР, з 1988 года — навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР[3].
Праходзіў стажыроўку ў Пітсбургскім (1996) і Оксфардскім універсітэтах (1999). У 1995 годзе чытаў курсы лекцый у Хельсінкскім універсітэце, у перыяд з 1999 па 2004 год — у Люблінскім універсітэце імя Марыі Складоўской-Кюры. Узначальваў кафедру этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў БДУ з часу яе стварэння 30 чэрвеня 2001 года да сакавіка 2008 года.
З 2008 года па студзень 2014 года выкладаў у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, з’яўляўся (з 2 мая 2009 года) старшынёй сената ЕГУ склікання 2009—2012 гадоў. У апошнія гады быў прарэктарам па навуцы прыватнага Універсітэта імя Ніла Гілевіча і членам Грамадскага Балонскага камітэта ў Беларусі.
Навуковая дзейнасць
Даследуе пытанні тэорыі нацыянальных працэсаў, этнічную гісторыю Беларусі 19 — пачатку 20 ст., сучасныя нацыянальныя працэсы. Аўтар раздзела «Фарміраванне і развіццё беларускай нацыі» (з В. К. Бандарчыкам) у кнізе «Этнаграфія беларусаў: гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя» (1985), адзін з аўтараў раздзелаў у кнізе «Палессе. Матэрыяльная культура» (Кіеў, 1988)[3].
Сям’я
У шлюбе з беларускім палітолагам Розай Турарбекавай[5].
Бібліяграфія
Аўтар звыш 100 навуковых прац, манаграфіі «Этнічная гісторыя Беларусі XIX — пачатку XX стагоддзяў».
Манаграфіі:
Терешкович П. В. Этническая история Беларуси XIX — начала XX в.: В контексте Центрально-Восточной Европы. Архівавана 12 жніўня 2011. — Минск: БГУ, 2004. — 223 с.
Навукова-папулярныя выданні
- Польшча: краіна і людзі (Геаграфія Польшчы). — Мн.: Зміцер Колас, 2016. — 144 с., іл.
- Глабальныя праблемы чалавецтва. Нарысы эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі сучаснасці. — Мн.: Зміцер Колас, 2017. — 176 с., іл.
- Культурная геаграфія. Нарысы. — Мн.: Зміцер Колас, 2018. — 188 с., іл.
Артыкулы:
- Чаквин И. В., Терешкович П. В. Из истории становления национального самосознания белорусов (XIY — начало XX в.) // Советская этнография. — 1990. — № 6. — С. 42-54.
- Терешкович П. В. Русские в Беларуси: постинтернациональная рефлексия // Нёман. — 1992. — № 6. — С. 169—172.
- Церашковіч П. У. Полесский регионализм в свете социологии = Палескі рэгіяналізм ў сьвятле сацыялогіі // Форум. — 1996. — № 2. — С. 22—24.
- Терешкович П. В. Этнические изменения и национальная политика в Белорусских губерниях (1795—1914) = Ethnischer Wandel und Nationalitatenpolitik in der weirussischen Provinzen (1795—1914) // Handbuch der Geschichte Weissrusslands : Учебник истории. — Gottingen: Vandenhoeck & Ruprecht, 2001.
- Терешкович П. В. Украинцы и белорусы: сравнительный анализ формирования наций на фоне истории Центрально-Восточной Европы XIX — начала XX в. // Перекрестки : Журнал. — Вильнюс: ЕГУ, 2004. — № 1-2.
- Терешкович П. В. Конструируя прошлое: исторические ресурсы современных национально-государственных идеологий (Украина и Молдова) // Перекрестки : Журнал. — Вильнюс: ЕГУ, 2005. — № 1-2.
- Терешкович П. В. Население Беларуси на рубеже 1850—1860 годов: этнические, социальные, конфессиальные и региональные параметры // Вестник Полоцкого государственного университета. — 2006. — № 1. — С. 11-19.
Энцыклапедычныя артыкулы
- Терешкович П. В. Антропология // Новейший философский словарь : Энциклопедия / Сост. А. А. Грицанов. — Мн.: В. М. Скакун, 1998. — С. 896.
- Терешкович П. В. Антропология культурная // Новейший философский словарь : Энциклопедия / Сост. А. А. Грицанов. — Мн.: В. М. Скакун, 1998. — С. 896.
- Терешкович П. В. Боас // Новейший философский словарь : Энциклопедия / Сост. А. А. Грицанов. — Мн.: В. М. Скакун, 1998. — С. 896.
- Терешкович П. В. Глакман // Новейший философский словарь : Энциклопедия / Сост. А. А. Грицанов. — Мн.: В. М. Скакун, 1998. — С. 896.
- Терешкович П. В. Диффузионизм // Новейший философский словарь : Энциклопедия / Сост. А. А. Грицанов. — Мн.: В. М. Скакун, 1998. — С. 896. .
- Терешкович П. В. Леви-Брюль // Новейший философский словарь : Энциклопедия / Сост. А. А. Грицанов. — Мн.: В. М. Скакун, 1998. — С. 896.
- Терешкович П. В. Малиновский // Новейший философский словарь : Энциклопедия / Сост. А. А. Грицанов. — Мн.: В. М. Скакун, 1998. — С. 896.
- Терешкович П. В. Морган // Новейший философский словарь : Энциклопедия / Сост. А. А. Грицанов. — Мн.: В. М. Скакун, 1998. — С. 896.
- Терешкович П. В. Нация // Новейший философский словарь : Энциклопедия / Сост. А. А. Грицанов. — Мн.: В. М. Скакун, 1998. — С. 896.
- Терешкович П. В. Радклиф-Браун // Новейший философский словарь : Энциклопедия / Сост. А. А. Грицанов. — Мн.: В. М. Скакун, 1998. — С. 896.
- Терешкович П. В. Тайлор // Новейший философский словарь : Энциклопедия / Сост. А. А. Грицанов. — Мн.: В. М. Скакун, 1998. — С. 896.
- Терешкович П. В. Традиционное общество // Новейший философский словарь : Энциклопедия / Сост. А. А. Грицанов. — Мн.: В. М. Скакун, 1998. — С. 896.
- Терешкович П. В. Уайт // Новейший философский словарь : Энциклопедия / Сост. А. А. Грицанов. — Мн.: В. М. Скакун, 1998. — С. 896.
- Терешкович П. В. Фрэзер // Новейший философский словарь : Энциклопедия / Сост. А. А. Грицанов. — Мн.: В. М. Скакун, 1998. — С. 896.
- Терешкович П. В. Эволюционизм // Новейший философский словарь : Энциклопедия / Сост. А. А. Грицанов. — Мн.: В. М. Скакун, 1998. — С. 896.
- Терешкович П. В. Этнос // Новейший философский словарь : Энциклопедия / Сост. А. А. Грицанов. — Мн.: В. М. Скакун, 1998. — С. 896.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі