Ідэя ўніверсітэта ў рэгіёне Паўночная Ютландыя ўзнікла ў 1961 годзе, калі быў створаны Паўночна-Ютландскі камітэт вышэйшых навучальных устаноў. 19 жніўня1969 года была заснавана Асацыяцыя Ольбаргскага ўніверсітэта і была створана група планавання. У тым жа годзе ў снежні каля 1 000 чалавек з Паўночнай Ютландыі выйшлі на дэманстрацыю перад дацкім парламентам за гэта. У 1970 годзе ў парламенце быў прыняты закон аб стварэнні ўніверсітэцкага цэнтра ў Ольбаргу. 1 верасня1974 года каралевай Маргрэтай II быў урачыста адкрыты Ольбаргскі ўніверсітэт.