Ніна Міхайлаўна Сту́калкіна (26 жніўня 1905, с. Кузнечка Цвярской вобласці, Расія — 2 сакавіка 1999) — савецкая і беларуская артыстка балета, педагог, балетмайстар. Заслужаная артыстка РСФСР (1956).
Біяграфія
У 1922 годзе скончыла Петраградскае харэаграфічнае вучылішча (педагогі В. І. Праабражэнская і Л. П. Герт).[5]
У 1922—1957 гадах — салістка (у 1950—1958 гадах і педагог) Ленінградскага тэатра імя Кірава.
У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзілася разам з тэатрам у эвакуацыі ў Пермі. У Пермі ленінградцы атрымалі ў сваё распараджэнне будынак гарадскога тэатра оперы і балета, а мясцовыя артысты на тры гады сталі перасоўнай трупай.[6]
У 1953—1969 гадах — педагог ленінградскіх тэатра музычнай камедыі (руск.) (бел. і харэаграфічнага вучылішча.
У 1960—1964 і 1971—1973 гадах — балетмайстар-рэпетытар Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.
Творчасць
Партыі
Сярод яе партый Вулічная танцоўшчыца і Мерседэс («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Сванільда («Капелія» Л. Дэліба); Берэніка («Егіпецкія ночы»), Жонка хана («Канёк-Гарбунок»), Айша («Гаянэ»), Сцеша («Родныя паля» Чэрвінскага), Персідка (опера «Хаваншчына» М. Мусаргскага) і іншыя. У танцы Стукалкінай строгасць і скончанасць поз спалучаліся з з кантыленай пластычнага малюнка і эмацыйнасцю.[5][7]
Самым вядомым харэаграфічным нумарам Стукалкінай лічылася Пляска Мерседэс у балеце «Дон Кіхот» Л. Мінкуса. У характарным «Іспанскім танцы» яе адлюстраваў скульптар Ленінградскага фарфоравага завода Уладзімір Сычоў.[8][9]
Балеты
На сцэне тэатра оперы і балета Беларусі паставіла (разам з А. Андрэевым) першыя нацыянальныя балеты на сучасную тэму «Мара» Я. Глебава (1961) і «Святло і цені» Г. Вагнера (1963), а таксама «Казка пра мёртвую царэўну і сем асілкаў» У. Дзешавова на тэмы А. Лядава (1961), «Дон Кіхот» Л. Мінкуса (1962), «Балеро» на музыку М. Равеля (1963), «Гарэзлівыя частушкі» на музыку Р. Шчадрына (1971; усе з А. Андрэевым), «Трыстан і Ізольда» на музыку Р. Вагнера (1963).
У 1968—1971 і 1978—1983 гадах працавала адпаведна ва Узбекскім тэатры імя Наваі і Чувашскім музычным тэатры. Сумесна з А. Л. Андрэевым ажыццявіла шэраг пастановак, у т.л. арыгінальныя пастаноўкі балетаў «Цудоўная вышывальшчыца» В. А Ходзяшава (руск.) (бел. (1979) і «Каханнем за каханне» Ц. М. Хрэннікава (1981).[10]
Аўтар кніг «Чатыры экзерсісы» (1972), «Успамінаў» у зборніку «Л. М. Лаўроўскі» (М., 1983).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі