Неатро́піка — біягеаграфічны рэгіён, які ахоплівае ўсю Паўднёвую Амерыку, часткі Цэнтральнай Амерыкі, астравы Карыбскага мора і паўднёвую частку Флорыды. Да таго, як Паўднёвая і Паўночная Амерыка былі злучаны Панамскім перашыйкам, на абодвух кантынентах існавалі розныя заалагічныя і батанічныя светы. Нягледзячы на некаторае ўзаемапранікненне біялагічнымі відамі, адрозненні кантынентаў захаваліся і да нашага часу. У Неатропіцы, як і ў Антарктыдзе і Аўстраліі, пераважаюць віды, успадкаваныя ад старажытнага кантынента Гандвана.