Нацыянальны даследчы ядзерны ўніверсітэт «МІФІ» (Маскоўскі інжынерна-фізічны інстытут) — адзін з першых двух нацыянальных даследчых універсітэтаў Расіі, утвораны 8 красавіка 2009 года на базе Маскоўскага інжынерна-фізічнага інстытута (дзяржаўнага ўніверсітэта).
Гісторыя
23 лістапада1942 годаСавет народных камісараў СССР па ініцыятыве Намесніка Старшыні ДКА Л. П. Берыі прыняў пастанову аб арганізацыі Маскоўскага механічнага інстытута боепрыпасаў (ММІБ) у складзе трох факультэтаў: факультета трубак і узрывальнікаў, факультета снарадаў і мін, факультета авіябомбаў, патронаў і гільзаў. 1 студзеня1943 года ў будынку на вуліца Кірава пачаліся першыя заняткі студэнтаў.
Першы выпуск спецыялістаў ММІБ адбыўся ў 1944 годзе.
16 студзеня1945 ў інстытуце прайшла першая рэарганізацыя, інстытут стаў называцца Маскоўскім механічным інстытутам (ММІ). Факультэты, створаныя два гады таму, былі скасаваныя і замест іх арганізаваны тры новыя: механіка-тэхналагічны, канструктарскі і дакладнай механікі.
20 верасня1945 выйшла Пастанова СНК СССР № 2386627сс «Аб арганізацыі інжынерна-фізічнага факультэта пры Маскоўскім механічным інстытуце». Факультэт дакладнай механікі быў рэарганізаваны ў інжынерна-фізічны факультэт па падрыхтоўцы спецыялістаў атамнай прамысловасці. 26 студзеня1946 года дэканам інжынерна-фізічнага факультэта быў прызначаны выбітны навуковец, член Украінскай акадэміі навук Аляксандр Ільіч Лейпунскі. У 1946 годзе ў ММІ з’явіліся кафедра металафізіцы, кафедра спецыяльнай матэматыкі, кафедра спецыяльнай хіміі і металургіі.
З часам пачаўся працэс паступовага пераводу механічных спецыяльнасцяў у іншыя інстытуты, і пашырэння інжынерна-фізічных спецыяльнасцяў. У 1953 годзе інстытут набыў назву МІФІ, ўсе факультэты якога сталі ў вялікай ступені арыентаваны на падрыхтоўку спецыялістаў атамнай энергетыкі і абароннай прамысловасці.
У 1952 году па Пастанове Урада СССР былі створаны першыя чатыры аддзялення МІФІ ў закрытых гарадах (цяпер Азёрск, Новаўральск, Лясной на Ўрале і Саров) для падрыхтоўкі кадраў на месцах. Пасля былі створаны аддзяленні МІФІ ў Обнінску, Снежынску і Трохгорнам.
У 2008 годзе МІФІ стаў адным з двух першых нацыянальных даследчых універсітэтаў і быў перайменаваны ў Нацыянальны даследчы ядзерны ўніверсітэт «МІФІ».[2]