У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Крупская.
Надзея Канстанцінаўна Крупская (Ульянава) (26 лютага 1869, Санкт-Пецярбург — 27 лютага 1939, Масква) — савецкая грамадская дзяячка, педагог. Жонка Уладзіміра Леніна. Ганаровы член АН СССР (1931). Доктар педагагічных навук (1936).
Біяграфія
Нарадзілася ў незаможнай шляхецкай сям’і, выхадцаў з Валынскай губерні. Бацька — паручнік Канстанцін Ігнацьевіч Крупскі (1838—1883), належаў да арганізацыі Камітэт рускіх афіцэраў у Польшчы, маці — Лізавета Васілеўна Цістрава (1843—1915), гувернантка. Дзед па бацьку Ігнат Крупскі, слуцкі дваранін, выведзены як персанаж у паэме «Файнбергада» слуцкага паэта Р. Скурата[6].
Скончыла гімназію (1887), вучылася на вышэйшых Бястужаўскіх жаночых курсах. У 1891—1896 г. настаўнічала ў Пецярбургу, адначасова (з 1890) займалася рэвалюцыйнай дзейнасцю. Была арыштаваная ў 1896 г., з 1898 член Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі, у тым жа годзе яе асудзілі да трох гадоў ссылкі ў сяло Шушанскае Уфімскай губерні (цяпер Краснаярскі край), дзе адбываў ссылку і У. Ульянаў (Ленін). Там яна з ім прымае хрысціянскі шлюб у Рускай Праваслаўнай Царкве. У 1900—1901 адбывала ссылку ва Уфе. З 1901 г. суправаджала У. Леніна ў эміграцыі, падтрымлівала яго ў якасці сакратара і прэс-сакратара. Дапамагала У. Леніну ў выданні газет «Искра» і «Вперёд» (1901—1905), «Пролетарий» і «Социал-демократ» (1907—1911). 3 красавіка 1917 зноў у Расіі. Удзельніца Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917. Пасля 1917 г. працавала ў савецкай сістэме адукацыі. Член калегіі Наркамасветы, з лістапада 1920 старшыня Галоўпалітасветы пры Наркамасветы РСФСР, з 1929 намеснік народнага камісара асветы РСФСР. 3 1924 член ЦКК, з 1927 член ЦК ВКП(б).
Распрацоўвала прынцыпы савецкай сістэмы народнай асветы, метадалагічных і метадычных асноў навучання і выхавання. Аўтар прац па педагогіцы і ўспамінаў пра У. Леніна.
Зноскі
Літаратура
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|