Надзея Віктараўна Траян

Надзея Віктараўна Траян
Род дзейнасці партызан, вучоная, урач, выкладчыца ўніверсітэта
Дата нараджэння 24 кастрычніка 1921(1921-10-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 верасня 2011(2011-09-07) (89 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Васіль Ігнатавіч Карацееў[d]
Месца працы
Альма-матар
Прыналежнасць СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў Ордэн Чырвонай Зоркі медаль Жукава юбілейны медаль «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» юбілейны медаль «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» юбілейны медаль «65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені Медаль «У памяць 850-годдзя Масквы» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран працы» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Надзея Віктараўна Трая́н[1] (24 кастрычніка 1921, Дрыса — 7 верасня 2011, Масква[2]) — савецкая разведчыца і медыцынская сястра партызанскага атрада «Бура», Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і служачага. Скончыла 10 класаў. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны, знаходзячыся на тэрыторыі, акупаванай фашысцкімі войскамі, удзельнічала ў рабоце падпольнай арганізацыі ў горадзе Смалявічы Мінскай вобласці. Члены падпольнай камсамольскай арганізацыі, створанай на торфазаводе, збіралі разведдадзеныя аб праціўніку, папаўнялі шэрагі партызан, аказвалі дапамогу іх сем’ям, пісалі і расклейвалі ўлёткі. З ліпеня 1942 г. была сувязной, разведчыцай, медсястрой партызанскіх атрадаў «Сталінская пяцёрка» (камандзір М. Васіленка), «Бура» (камандзір М. Скаромнік), брыгады «Дзядзі Колі» (камандзір — Герой Савецкага Саюза П. Р. Лапацін) у Мінскай вобласці. Удзельнічала ў аперацыях па падрыве мастоў, нападзенні на варожыя абозы, не раз ўступала ў бой з карнікамі. Па заданні арганізацыі прыняла ўдзел разам з М. Б. Осіпавай і А. Р. Мазанік ў падрыхтоўцы аперацыі па знішчэнні нацысцкага гаўляйтара Беларусі Вільгельма Кубе. Аб гэтым подзвігу савецкіх партызан расказана ў мастацкім фільме «Гадзіннік спыніўся апоўначы» («Беларусьфільм»).

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (№ 1209) Надзеі Віктараўне Траян прысвоена 29 кастрычніка 1943 года за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з гітлераўскімі захопнікамі.

Пасля вайны ў 1947 годзе скончыла 1-ы Маскоўскі медыцынскі інстытут. Працавала дырэктарам НДІ санітарнай асветы Міністэрства аховы здароўя СССР, дацэнтам кафедры хірургіі 1-га Маскоўскага медыцынскага інстытута. Была членам прэзідыума Савецкага камітэта ветэранаў вайны, членам Камітэта абароны міру, старшынёй выканкама Саюза таварыстваў Чырвонага крыжа і Чырвонага паўмесяца СССР, членам Савета міжнароднай Федэрацыі змагароў супраціву, сустаршынёй Міжнароднай арганізацыі санітарнай асветы.

Жыла ў Маскве.

Кандыдат медыцынскіх навук, старшы лейтэнант медыцынскай службы запасу.

Узнагароды

Памяць

  • У 2012 годзе імя Н. В. Траян было прысвоена сярэдняй агульнаадукацыйнай школе № 1288 горада Масквы, увосень 2021 года каля школы быў устаноўлены помнік-бюст гераіні[3].
  • 21 кастрычніка 2021 годзе на базе Першага Маскоўскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта імя І. М. Сечанава адкрыты Гісторыка-патрыятычны цэнтр імя Героя Савецкага Саюза Н. В. Траян[3].
  • З 2022 года сярэдняя школа № 2 горада Верхнядзвінска носіць імя Надзеі Віктараўны Траян[3].
  • Цэнтральным музеі Вялікай Айчыннай вайны, на Паклоннай гары ў Маскве адкрылася экспазіцыя, прысвечаная Герою Савецкага Саюза Надзеі Траян[4].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!