Міхайла Грамыка

Міхайла Грамыка
Міхаіл Грамыка, студэнт фізіка-матэматычнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта ў 1906-1911 гадах.
Міхаіл Грамыка, студэнт фізіка-матэматычнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта ў 1906-1911 гадах.
Асабістыя звесткі
Псеўданімы М. Абданк[1], Міх. Абданк[1] і Міхаіл Абданк[1]
Дата нараджэння 31 кастрычніка (12 лістапада) 1885
Месца нараджэння
Дата смерці 30 чэрвеня 1969(1969-06-30) (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Ліда Рытар[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхайла Грамы́ка, поўнае імя Міхаіл Аляксандравіч Грамыка (31 кастрычніка (12 лістапада) 1885, в. Чорнае Рэчыцкі павет, Мінская губерня, цяпер Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць — 30 чэрвеня 1969, Хімкі, Маскоўская вобласць) — беларускі паэт і драматург, навуковец-геолаг, педагог.

Біяграфія

З роду спадчынных дваран, бацька — Аляксандр Гаўрылавіч Грамыка, фельдфебель 63-га пяхотнага Угліцкага палка, праваслаўны. Маці — Яўгенія Георгіеўна, каталічка. Ахрышчаны ў Рэчыцкай павятовай саборнай царкве. Сям’я жыла ва ўласным доме ў Магілёве на Жандармскай вуліцы.[2]

У 1905 годзе скончыў Магілёўскую гімназію, у час вучобы ўдзельнічаў у рабоце нелегальнага гуртка, які быў пад уплывам магілёўскай арганізацыі РСДРП. У 1905 годзе паступіў у Маскоўскі ўніверсітэт на медыцынскі факультэт, у 1906 годзе перавёўся на фізіка-матэматычны, на эксперыментальнае аддзяленне «геалогія». Удзельнічаў у маскоўскім снежаньскім паўстанні (1905). У 1906—1907 гадах уваходзіў у сялянскую арганізацыю пры Магілёўскім акруговым камітэце РСДРП. Атрымаў 27 мая 1911 года дыплом 1-й ступені[2]. Пасля заканчэння ўніверсітэта настаўнічаў у Адэсе, у прыватным камерцыйным вучылішчы Файга[2], жаночых гімназіях.

Прэзідыум Прыродазнаўчай секцыі Інбелкульта. 1926. Злева направа: Васіль Вяршук, Мікалай Азбукін, Мікалай Бліядуха, Язэп Каранеўскі, Міхаіл Грамыка, Мікалай Збіткоўскі.

З 1917 года ўдзельнічаў у рабоце культурна-асветніцкай арганізацыі беларускіх бежанцаў «Беларускі гай», у 1920 годзе быў загадчыкам школы-інтэрната для беларусаў-бежанцаў. У 1921—1930 гадах працаваў у Інбелкульце (член прэзідыума Прыродазнаўчай секцыі, распрацоўнік геалагічнай тэрміналогіі[2]), выкладаў геалогію ў Белпедтэхнікуме, быў дацэнтам кафедры геалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2].

Арыштаваны ДПУ БССР 13.7.1930 года па справе «Саюза вызвалення Беларусі»; паводле пастановы Калегіі ДПУ БССР ад 10.4.1931 высланы ў Іванава-Вазнясенск на 5 гадоў. Пасля сканчэння тэрміна высылкі ў 1936 выехаў з сям’ёй у Мурманскую вобласць (Кіраўск, затым у 1941—1945 — Чусаў Гарадок). У 1945—1948 жыў у Іжэўску, працаваў у Запалярным горным тэхнікуме. Потым жыў у Пермскай вобласці і Удмурціі. Рэабілітаваны 15.11.1957. Апошнія гады жыў у Хімках.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

Распрацоўваў беларускую навуковую тэрміналогію у галіне геаграфіі, геалогіі, грунтоў і хімііМ. Азбукіным). Апублікаваў на беларускай мове падручнікі «Пачатковая геаграфія» (1923, 4 выданні), «Уводзіны ў навуку аб неарганічнай прыродзе» (ч. 1 — Крышталаграфія, ч. 2 — Мінералогія, 1926).

Адным з першых браў удзел у пошуках нафты на Палессі.

Літаратурная творчасць

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1907 годзе (пісаў спачатку на рускай мове, з 1914 — на беларускай мове). У 1922 годзе апублікаваў у часопісе «Полымя» эксперыментальную паэму «Гвалт над формай», у 1927 выйшлі кнігі паэзіі «Плынь» (вершы і паэмы) і «Дзве паэмы». Аўтар п’ес «Змітрок з Высокай Буды» (1918) пра рэвалюцыйныя падзеі на Беларусі, «Скарынін сын з Полацка» (паст. 1926, рукапіс не знойдзены), гісторыка-рэвалюцыйнай п’есы «Каля тэрасы» (1929, паст. 1927, у новай рэдакцыі выйшла ў 1975), «Віно бушуе» (1929), героіка-рамантычнай драмы «Над Нёманам» (паст. 1927), дзе адлюстраваў рэвалюцыйныя выступленні працоўных Заходняй Беларусі, «Воўк» (1930).

Выступаў як крытык з артыкуламі пра творчасць М. Багдановіча, пра пастаноўку «Цара Максімільяна» і інш.

Перакладаў творы Л. Талстога, У. Сасюры.

Член СП БССР з 1965. П’есы М. Грамыкі ставіліся ў тэатрах. У 1967 годзе выдадзена «Выбранае», у 1987 — «Родная пушча» (п’есы, вершы, паэмы, успаміны, лісты).

Аўтар успамінаў пра Я. Купалу, Я. Коласа, А. Грыневіча, пра свой удзел у рэвалюцыйных падзеях («Нас натхняў подых рэвалюцыі», 1965, апубл. 1987), «Старонак сямейнай хронікі» (1962—69, не законч., апубл. 1987).

Псеўданімы і крыптанімы

Псеўданімы і крыптанімы: М. Абданк, Мих. Абданк, Михаил Абданк, М. Г., Міх. Г..

Выбраная бібліяграфія

  • Пачатковая геаграфія. Мн., 1923 (2 выд. Мн., 1925; 3 выд. Мн., 1927; 4 выд. Мн., 1928);
  • Уводзіны ў навуку аб неарганічнай прыродзе: Ч. 1. Крышталаграфія; Ч. 2. Мінералогія. Мн., 1926;
  • Дзве паэмы. Мн., 1927;
  • Плынь: Лірычныя паэмы і вершы. Мн., 1927;
  • Каля тэрасы: Драмы. Мн., 1929 (2 выд. Мн., 1975);
  • Выбр. Мн., 1967;
  • Родная пушча: П’есы, вершы, паэмы, успаміны, лісты. Мн., 1987.

Ушанаванне памяці

У 2017 годзе ў в. Чорнае (Рэчыцкі раён) адкрыта памятная дошка Міхайлу Грамыку[3].

Зноскі

  1. а б в Беларусь у асобах і падзеях Праверана 8 лютага 2024.
  2. а б в г д Баринов 2024.
  3. Галковский С. Геолог и поэт, который нашел под Речицей нефть / Станислав Галковский // Советская Белоруссия. — 2017. — 10 ноября. — С. 10

Літаратура

Спасылкі

Read other articles:

Karupuak JariangNama lainKerupuk jeringTempat asal IndonesiaDibuat olehOrang MinangkabauBahan utamaJering/Jengkol Karupuak jariang atau kerupuk jengkol adalah jajanan tradisional orang Minangkabau.[1] Makanan ini mempunyai rasa yang gurih dan renyah yang dimakan bersama soto atau nasi yang hangat.[2] Karupuak jariang biasanya dimakan sebagai pelengkap saat makan sehingga lebih nikmat jika karupuak jariang di tambah dengan sambal cabai pedas atau ditaburi kuah cubadak.[...

 

Northern Irish bowls player Gary KellyKelly at the 2022 Commonwealth GamesPersonal informationNationalityBritish (Northern Irish)Born (1989-05-10) 10 May 1989 (age 34)Ballymoney, Northern IrelandEducationOur Lady of Lourdes High School, BallymoneySportSportbowlsClubBallybrakes Community (indoors)Ballymoney BC / Warilla (outdoors) Medal record Representing  Northern Ireland Commonwealth Games 2010 Delhi singles Representing Combined Ireland World Bowls Championship 2016 Christchurch ...

 

For other uses, see Lakewood, Illinois (disambiguation). Village in Illinois, United StatesThe Village of LakewoodVillageLocation of Lakewood in McHenry County, Illinois.Location of Illinois in the United StatesCoordinates: 42°13′26″N 88°22′18″W / 42.22389°N 88.37167°W / 42.22389; -88.37167CountryUnited StatesStateIllinoisCountyMcHenry CountyTownshipsAlgonquin, Dorr, GraftonFoundedJuly 10, 1933Area[1] • Total4.89 sq mi (12.66&#...

Опис Пам'ятник афганцям у Прилуках (серпень 2009 року) Джерело власне фото Час створення 27 серпня 2009 року Автор зображення Користувач:IgorTurzh Ліцензія див. нижче Ліцензування Власник авторських прав на цей файл дозволяє будь-кому використовувати його з будь-якою метою, за умов

 

2008 greatest hits album by Josh GrobanA CollectionGreatest hits album by Josh GrobanReleasedDecember 1, 2008 (2008-12-01)Recorded2001–2008Genre Classical operatic pop classical crossover pop rock Length71:36Label143Warner Bros.ProducerDavid FosterJosh Groban chronology Awake Live(2008) A Collection(2008) Illuminations(2010) A Collection is the first greatest hits album of American pop-classical singer Josh Groban. It was released in late 2008 internationally. The com...

 

Arnoldo FoàArnoldo Foà pada Maret 2008LahirArnoldo Eugenio Foà(1916-01-24)24 Januari 1916Ferrara, ItaliaMeninggal11 Januari 2014(2014-01-11) (umur 97)Roma, ItaliaPekerjaanPemeran, sutradara, pengisi suara, penyanyi, penulisTahun aktif1935–2014 Arnoldo Foà (24 Januari 1916 – 11 Januari 2014) adalah seorang pemeran, pengisi suara, pengarah teater, penyanyi dan penulis asal Italia.[1] Ia tampil dalam lebih dari 130 film antara 1938 dan 2014. Filmografi pil...

Sabuk Orogenik Asia Tengah (Central Asian Orogenic Belt, CAOB), disebut juga dengan Altaida,[1][2] (dari nama pegunungan Altai) adalah salah satu orogen akresi Fanerozoikum terbesar di dunia,[1][3] dan dengan demikian merupakan laboratorium terkemuka dan terkini dalam hal pertumbuhan kerak secara geologis.[4] Sabuk orogenik dibatasi oleh Kraton Eropa Timur dan Kraton Tiongkok Utara[1] di arah Barat Laut-Tenggara, serta Kraton Siberia dan Kraton ...

 

11th round of the 2010 Formula One season 2010 German Grand Prix Race 11 of 19 in the 2010 Formula One World Championship← Previous raceNext race → Layout of the Hockenheimring circuitRace details[1][2]Date 25 July 2010Official name Formula 1 Grosser Preis Santander von Deutschland 2010[3]Location Hockenheimring, Hockenheim, Baden-Württemberg, GermanyCourse Permanent racing facilityCourse length 4.574 km (2.842 miles)Distance 67 laps, 306.458 k...

 

12th Sultan of the Ottoman Empire (1574–1595) Murad IIIOttoman CaliphAmir al-Mu'mininCustodian of the Two Holy MosquesLife-size portrait, attributed to a Spanish artist, 17th centurySultan of the Ottoman Empire (Padishah)Reign27 December 1574 – 16 January 1595PredecessorSelim IISuccessorMehmed IIIBorn4 July 1546Manisa, Ottoman EmpireDied16 January 1595(1595-01-16) (aged 48)Topkapı Palace, Constantinople, Ottoman EmpireBurialHagia Sophia, IstanbulConsorts Safiye Sultan Şemsiruhs...

Chrystus Frasobliwy, Anielów, 1650, Muzeum Etnograficzne w Krakowie Polska rzeźba ludowa – historycznie najstarsza dziedzina sztuki ludowej rozwijająca się na ziemiach polskich wśród niższych warstw społeczeństwa od końca średniowiecza do połowy XX wieku. Geneza i historia rozwoju Rzeźba jest genetycznie najstarszą dziedziną sztuki ludowej. Zrodziła się w XVI wieku, kiedy artystyczne rzemiosło cechowe zaczęło oddzielać się od rzemiosła wiejskiego (dworskiego i chłops...

 

Armagh-based Gaelic games club Not to be confused with Shane O'Neill's GAA club in Glenarm, County Antrim. Shane O'Neill's GACCLG Sheáin Uí NéillFounded:1905County:ArmaghNickname:The ShanesColours:Green and whiteGrounds:Páirc Sheáin Uí Néill[1]Coordinates:54°10′45.73″N 6°2′2.04″W / 54.1793694°N 6.0339000°W / 54.1793694; -6.0339000Playing kits Standard colours Senior Club Championships All Ireland Ulsterchampions Armaghchampions Football:...

 

German-American businessman (1829–1902) This article is about the American clothing manufacturer. For the French anthropologist, see Claude Lévi-Strauss. For other uses, see Levi Strauss (disambiguation). Levi StraussBornLöb Strauß(1829-02-26)February 26, 1829Buttenheim, Kingdom of Bavaria, German ConfederationDiedSeptember 26, 1902(1902-09-26) (aged 73)San Francisco, California, U.S.NationalityGerman-AmericanCitizenshipGerman Confederation (1829–1853)United States (1853–1902)Oc...

Questa voce sull'argomento centri abitati dello stato di New York è solo un abbozzo. Contribuisci a migliorarla secondo le convenzioni di Wikipedia. Segui i suggerimenti del progetto di riferimento. Cantonvillage(EN) Canton, New York Canton – Veduta LocalizzazioneStato Stati Uniti Stato federato New York ConteaSt. Lawrence TerritorioCoordinate44°35′51″N 75°10′15.96″W / 44.5975°N 75.1711°W44.5975; -75.1711 (Canton)Coordinate: 44°35′51″N 75°...

 

Paweł Gil Informazioni personali Arbitro di Calcio Federazione  Polonia Professione Commercialista Attività nazionale Anni Campionato Ruolo 2005- Ekstraklasa Arbitro Attività internazionale 2009- UEFA e FIFA Arbitro Esordio Giappone-Argentina 1-08 ottobre 2010 Paweł Gil (Lublino, 28 giugno 1976) è un arbitro di calcio polacco. Indice 1 Biografia 2 Note 3 Altri progetti 4 Collegamenti esterni Biografia Arbitro del massimo campionato di calcio polacco dal 2005, è nominato internazion...

 

Véase también: Pas de deux Pas de quatre interpretado por Lucile Grahn, Carlotta Grisi, Fanny Cerrito, y Marie Taglioni. Pas de quatre es un término francés usualmente referido al ballet entre cuatro bailarines, literalmente significa paso de cuatro.[1]​ Repite la construcción clásica del pas de deux pero con cuatro bailarines. En el siglo XIX, se desarrolló la forma de pas de quatre, que consiste en un inicio o entrée, variaciones individuales y coda. También hubo un bail...

Fox affiliate in Cape Coral, Florida WFTX-TVCape Coral/Fort Myers/Naples, FloridaUnited StatesCityCape Coral, FloridaChannelsDigital: 34 (UHF)Virtual: 36BrandingFox 4 (cable channel)ProgrammingAffiliations36.1: Foxfor others, see § SubchannelsOwnershipOwnerE. W. Scripps Company(Scripps Broadcasting Holdings LLC)HistoryFirst air dateOctober 14, 1985(38 years ago) (1985-10-14)Former channel number(s)Analog:36 (UHF, 1985–2009)Digital:35 (UHF, until 2020)Former affiliationsIndep...

 

1971 Miss Marple novel by Agatha Christie For other novels, see Nemesis (disambiguation) § Literature. Nemesis Dust-jacket illustration of the first UK editionAuthorAgatha ChristieCover artistUnknownCountryUnited KingdomLanguageEnglishGenreCrime novelPublishedNovember 1971 Collins Crime Club (UK)1971 Dodd, Mead and Company (US)Media typePrint (hardback & paperback)Pages256 (first edition, hardcover)ISBN0-00-231563-7OCLC2656647Dewey Decimal823/.9/12LC ClassPR6005.H66 N...

 

Public school in Starkville, Mississippi, United StatesStarkville High SchoolLocation603 Yellowjacket DriveStarkville, MississippiUnited StatesCoordinates33°27′04″N 88°49′16″W / 33.451°N 88.821°W / 33.451; -88.821InformationTypePublicMottoProud to be a YellowjacketEstablished1899School districtStarkville Oktibbeha Consolidated School DistrictPrincipalDarein SpannTeaching staff53.34 (on an FTE basis)[1]Grades9 – 12[1]Enrollment1,115 2021–...

Secondary school in TurkmenistanJoint Turkmen-Russian Secondary SchoolСовместная туркмено-российская общеобразовательная школаAdyndaky Türkmen-Rus mekdebiRussian President Dmitry Medvedev and Turkmen President Gurbanguly Berdymukhamedov at the opening of a new building in the school in December 2009.Location64 Garashsyzlyk Avenue, AshgabatTurkmenistanInformationTypeSecondary SchoolEstablishedJanuary 21, 2002PrincipalÝelena Konstantinowna S...

 

Ál-MizanSampul Majalah Al-MizanFrekuensiDwi MingguanPenerbitpercetakan Merapi & CoPendiriSyekh Hasan BasriTerbitan pertama1 Zulkaidah 1336/1918Terbitan terakhirAngka5/6 tahun ke-4PerusahaanPersatuan Tarbiyah IslamiyahNegaraHindia BelandaBerpusat diManinjau, Kabupaten Agam, Sumatera BaratBahasaMelayu berabjad Jawi Wikimedia Commons memiliki media mengenai Al Mizan. Al-Mizan adalah majalah Islam dwi-mingguan berbahasa Melayu berabjad Jawi yang terbit dua kali sebulan di Maninjau, Kabupaten...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!