Нарадзіцца 5 сакавіка 1986 года ў Бурштыне Івана-Франкоўскай вобласці. Мае старэйшую сястру.
У дзяцінстве была актыўнай, у 9 гадоў пачала выступаць на сцэне; аднойчы ў школе з класам сарвала канцэрт. Скончыла музычную школу па класе фартэпіяна, паралельна займалася вакалам. З 11 гадоў займаецца каратэ.
У снежні 2018 года выйшла замуж за Крыса Сааведра ў ЗША[1].
Кар’ера
У 2002 годзе атрымала перамогу на фестывалі «Чарнаморскія гульні» ў Скадоўску. Там жа пазнаёмілася з прадзюсарам Юрыем Фалесай і ў тым жа годзе падпісала з ім кантракт. Менавіта Юрый Фалеса прыдумаў Аксане яе сцэнічны псеўданім: Міка — ад Міка Джагера («Rolling Stones»), Міка Бокса («Uriah Heep»), а Ньютан — ад англійскага словазлучэння «new tone» (бел.: новы тон). Ён жа пераканаў спявачку не выкарыстоўваць ўкраінскую мову ў сцэнічнай дзейнасці.
Першыя рускамоўныя хіты спявачкі — «Убежать» і «Аномалия». Відэакліп на песню «Убежать» украінскія тэлекампаніі адмовіліся пускаць у ратацыю па прычынах яго эратычнага зместу. Гэта прывяло да здымкі кліпа на песню «Аномалия». Другі кліп прынёс спявачцы першы ўздых славы. Наступныя кліпы на песні «Лунопарк» (2005) і «В плену» (2007) здымалі ў Расійскай Федэрацыі, у Маскве.
У красавіку 2008 года стварыла грамадскую арганізацыю «За МИР».
Еўрабачанне 2011
У 2011 годзе спявачка з песняй «Angel» атрымала перамогу ва ўкраінскім нацыянальным адборы на конкурс песні Еўрабачанне 2011.
Зрэшты, па афіцыйных выніках СМС-галасавання яна атрымала 29064 галасоў з 1996 тэлефонаў. Таксама адбылася значная накрутка галасоў за Міку Ньютан і ў інтэрнэт-галасаванні. Нацыянальная тэлерадыёкампанія Украіны прызначыла паўторнае галасаванне, якое павінна было адбыцца 3 сакавіка. Але праз адмову іншых удзельнікаў на Еўрабачанне паехала Міка Ньютан. 5 сакавіка спявачка і яе прадзюсар Цімафей Нагорны атрымалі благаславенне на ўдзел у конкурсе ад настаяцеля УПЦ МП мітрапаліт Уладзіміра (Сабадана).
12 мая, у другім паўфінале, Міка выступала на конкурсе шостай і атрымала месца ў фінале, які адбыўся 14 мая.. У фінале «Еўрабачання 2011» Міка, набрала 159 балаў, заняла 4 месца, нягледзячы на ўсе негатыўныя прагнозы букмекераў.
Пасля Еўрабачання паехала ў Каліфорнія, планавала жыць у ЗША да 2013 года, «JK-music group» прапанавала ёй і яе прадзюсару Цімафею Нагорнаму супрацоўніцтва і прасоўванне спявачкі на Захадзе. З Мікай працуе Музыка Рэндзі Джэксан[2].
Фільмаграфія
2006 — «Жыццё знянацку» (Расія, роля другога плана)
2007 — «Грошы для дачкі» (Украіна-Расія, галоўная роля)
«Я лячу» («Выше, чем любовь», «Арлекино», «Пожарные», «Плачедо доминго»)
«Курсанты» («Лунопарк», «Факт»)
Дыскаграфія
Альбомы
Кольорові сни
Аномалия (2005)
Тёплая река (2006)
Эксклюзив (2008)
Выше, чем любовь (2010)
Радыёсінглы
2005 «Убежать»
2005 «Аномалия»
2006 «Тёплая река»
2006 «I’m Sorry»
2007 «Белые лошади»
2007 «Moscow Calling» (feat. W.H.I.T.E)
2008 «Сдавайся мне»
2009 «Выше, чем любовь»
2009 «Шерше ля фам»
2011 «Angel»
2012 «Don’t Dumb Me Down»
2013 «Magnets»
Кліпы
Год
Назва
2005
Убежать
Аномалия
Лунопарк
2006
I’m Sorry
Тёплая река
2007
В плену
Белые лошади
2008
Moscow Calling
Сдавайся мне
2011
Ангел
Angel (англійская версія)
2012
Don’t Dumb Me Down
2013
Не відпускай
Magnets
Come Out and Play
Цікавыя факты
Міка Ньютан магла стаць партнёрам ўкраінскай знакамітасці Патапа, але канчатковы выбар быў зроблены на карысць Насці Каменскіх. На памяць аб супрацоўніцтве засталася песня «В плену», запісаная з Патапам для альбома «Тёплая река».