У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Смірноў.
Мікалай Міхайлавіч Смірно́ў (руск.: Николай Михайлович Смирнов; 22 красавіка 1919 — 3 жніўня 2000 — вучоны ў галіне педыятрыі, доктар медыцынскіх навук (1967), прафесар (1968).
Біяграфія
Нарадзіўся ў Маскве. У 1941 годзе скончыў 1-ы Маскоўскі медыцынскі інстытут. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1944—1949 гадах ардынатар Дзіцячай клінікі і аспірант 1-га Маскоўскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У 1949—1951 гадах навуковы супрацоўнік Інстытута педыятрыі Акадэміі медыцынскіх навук СССР. У 1951—1956 гадах асістэнт кафедры дзіцячых хвароб 1-га Маскоўскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. З 1956 года М. М. Смірноў у Віцебскім медыцынскім інстытуце, прафесар кафедры дзіцячых хвароб, у 1956—1972 гадах — яе загадчык. З 1980-х гадоў працаваў у Маскве.
Навуковая і грамадская дзейнасць
Аўтар навуковых прац па фізіялогіі і паталогіі кровазвароту, дыхання і стрававання ў дзяцей. Сярод апублікаванага:
- Изменения сердечно-сосудистой системы у детей в различные периоды пневмонии // Сердечно-сосудистая патология при заболеваниях органов дыхания и ревматизме у детей. — М., 1959.
- Бронхопневмония у детей раннего возраста. // Инфекционно-аллергические заболевания у детей. — М., 1965.
З 1979 года ўдзельнік Маскоўскага мужчынскага хору ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны[3].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі