«Мяжа́» (шведск.: Gräns) — шведскі фэнтэзійны фільм 2018 года, пастаўлены рэжысёрам Алі Абасі па ўласным сцэнарыі, напісаным у суаўтарстве з Ізабэлай Эклёф[sv] і Юнам Айвідэ Ліндквістам[en]. Фільм зняты на аснове аднаймённага апавядання Айвідэ Ліндквіста са зборніка «Няхай памруць старыя мары[en]». Галоўныя ролі ў фільме выканалі Ева Меландэр і Ээра Мілонаф[en].
Прэм’ера фільма адбылася 10 мая 2018 года ў межах 71-га Канскага кінафестывалю[4], дзе фільм быў адзначаны прэміяй «Асаблівы погляд»[5]. Таксама карціна была ўключана ў афіцыйныя праграмы кінафестываляў у Лос-Анджэлесе[6], Таронта[7] і Мюнхене[8]. Карціна была абрана кандыдатам на «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове[9].
Сюжэт
Памежніца Ціна надзвычай добра выяўляе кантрабандыстаў. Аднак аднойчы з парома сходзіць чалавек падазронага выгляду, і яна аказваецца няздольнай вызначыць, што ён хавае. Яна становіцца апантанай ім і той трывожнай аўрай, што ён выпраменьвае. Расследаванне Ціны выяўляе значна больш, чым чакалася, і яна неўзабаве вымушана сутыкнуцца з жахлівымі адкрыццям пра сябе і ўсё чалавецтва[10].
Крыніцы