У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам
Станюта.
Меліціна Станюта |
---|
|
Агульная інфармацыя |
Пол |
жаночы |
Поўнае імя |
Меліціна Дзмітрыеўна Станюта |
Спецыялізацыя |
індывідуальнае шматбор'е |
Клуб |
"Дынама" (Мінск) |
Нарадзілася |
15 лістапада 1993(1993-11-15) (30 гадоў)
|
Грамадзянства |
|
Гады кар’еры |
з 2005 |
Трэнеры |
Ірына Ляпарская, Ларыса Лук’яненка |
Рост |
170 см |
Вага |
48 кг |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Меліціна Дзмітрыеўна Станюта (нар. 15 лістапада 1993, Мінск, Беларусь) — беларуская гімнастка. Праўнучка Стэфаніі Станюты, унучка Аляксандра Станюты.
Спартыўная кар’ера
Меліціну Станюту адрознівала элегантнасць і грацыёзнасць выступленняў.
Упершыню яна заявіла пра сябе яшчэ юніёркай. Пачаўшы выступаць сярод сеньёрак (дарослых гімнастак), Меліціна адразу ж увайшла ў лік лепшых гімнастак свету. У 15 гадоў яна выйграла бронзавы медаль у практыкаваннях з абручом на чэмпіянаце свету. На чэмпіянаце Еўропы-2010 Станюта была прэтэндэнткай на медаль, але грубая памылка ў практыкаванні з мячом пакінула яе па-за межамі пастамента. На чэмпіянаце свету 2010 года ў Маскве Меліціна Станюта выйграла два бронзавых медалі — у практыкаваннях са скакалкай і ў мнагабор’і. Медаль у мнагабор’і дастаўся беларускай гімнастцы нялёгка — яна ўсяго на 0,050 бала апярэдзіла азербайджанскую гімнастку Алію Гараеву.
На Алімпійскіх гульнях 2016 у Рыа-дэ-Жанейра Меліціна Станюта заняла 5-е месца. У снежні 2016 абвясціла пра рашэнне завяршыць кар’еру.
Меліціна Станюта пасля завяршэння кар’еры 1,5 года была саўладальніцай крамы аксэсуараў Variety, але бізнэс не пайшоў[1].
Грамадзянская пазіцыя
18 жніўня падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[2].
Зноскі
Спасылкі
Меліціна Дзмітрыеўна Станюта — продкі |
---|
|
| |
---|
Фота, відэа і аўдыё | |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|