Мелі́лья (ісп.: Ciudad Autónoma de Melilla) — горад, асобная адміністрацыйная адзінка Іспаніі, анклаў у паўночнай Афрыцы на паўночным узбярэжжы Марока. Горад з’яўляецца вольным портам, буйны цэнтр рыбалоўства і рыбаперапрацоўкі. Плошча складае 20 км². Колькасць жыхароў (у асноўным іспанцаў) складае каля 70 тыс. чалавек.
Горад быў заснаваны фінікійцамі пад назвай Русадзір. Потым гэта фінікійская калонія была заваяваная Карфагенам, а пазней Рымам. Пад арабскае панаванне горад трапіў у VII стагоддзі. У 1497 годзе горад занялі іспанцы. Некалькі стагоддзяў горад заставаўся невялікім іспанскім умацаваннем. Росквіт наступіў у 1880 годзе.
З года 1921 да 1926 года Мелілья была акупаваная паўстанцамі пад кіраўніцтвам Абд аль-Крыма.