Звычайна ў склад мельхіёра ўваходзіць 5—30 % нікелю, да 0,8 % жалеза і да 1% марганцу, хоць у асобных выпадках ён адрозніваецца ад напісаных рамак. Напрыклад, пры вырабе рэзістараў выкарыстоўваецца сплаў, які змяшчае 55 % медзі і 45 % нікелю.
Мельхіёр адрозніваецца ўстойлівасцю да карозіі, добра апрацоўваецца ціскам. Выкарыстоўваецца для вырабу дэталяў дакладнай механікі, медыцынскіх інструментаў, манет, посуду і мастацкіх вырабаў.
Літаратура
Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 151. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
Мельхиор(недаступная спасылка) // Власов В. Г. Новый энциклопедический словарь изобразительного искусства: В 10 т. — Спб.: Азбука-классика, 2004—2009. (руск.)