Запланаваны выхад фільма стаў прадметам грамадскага канфлікту, які разгарэўся з лістапада 2016 года. Складовымі часткамі канфлікту з’яўляюцца жорсткая палеміка, спробы забароны фільма, пагрозы кінапракатчыкам і падпалы кінатэатраў у шэрагу гарадоў Расіі.
У Беларусі фільм выйшаў у шырокі пракат 26 кастрычніка2017 года. Праблемы з пракатам узніклі ў Магілёўскай вобласці, дзе экспертная камісія Магілёўскага дзяржаўнага прадпрыемства «Кінавідэапракат» абмежавала яго з улікам шматлікіх зваротаў і таго, што «Магілёўская вобласць — асаблівая для царскай сям’і». Карціну Учыцеля паказалі толькі ў адным кінатэатры Магілёва — «Кастрычніку», які не ўваходзіць у структуру «Кінавідэапраката», і адным кінатэатры Бабруйска — «Таварыш»[3].