Мацяры́нскае возера — возера ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Знаходзіцца ў басейне ракі Свіслач, за 18 км на паўночны захад ад горада Мар’іна Горка, 2 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка Свіслач і 2,5 км на паўднёвы ўсход ад пасёлка Дружны.
Агульнае
Плошча 0,58 км², даўжыня 1,1 км, найбольшая шырыня 0,9 км. Даўжыня берагавой лініі 3,09 км. Найбольшая глыбіня 1,7 м, сярэдняя — 1,3 м. Схілы катлавіны возера на поўначы пад лесам і хмызняком. Падчас паводкі сцёк з возера ў раку Свіслач.
У возеры водзяцца шчупак, карась, плотка, акунь і іншыя віды рыб.
Карысныя ўласцівасці
Мацярынскае возера з’яўляецца тарфяным і мае лекавыя ўласцівасці, з якіх адзначаюць:
- лячэнне захворванняў апорна-рухальнага апарату;
- лячэнне захворванняў палавых органаў;
- лячэнне хранічнага прастатыту;
- посттраўматычная рэабілітацыя;
- спрыяльны ўплыў на нервовую сістэму;
- спрыяльны ўплыў на скуру;
- запаволенне працэсаў старэння.
Супрацьпаказанні для купання
- пры захворваннях сэрца;
- пры інфекцыйных захворваннях;
- пры алергічных і інш. хваробах;
- пры захворваннях шчытападобнай залозы (тырэятаксікоз);
- пры незагоеных ранах;
- пры абвастрэнні хвароб.
Чуткі
У часы СССР з нейкага НДІ прыязджалі для вызначэння глыбіні возера, але не здолелі гэтага зрабіць, выказаўшы здагадку пра падвоенае дно.
Літаратура
Спасылкі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.