У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Гюнтэр.
Матэус Гюнтэр (ням.: Matthäus Günther; 7 верасня 1705 — 30 верасня 1788) — нямецкі жывапісец эпохі барока і ракако.
Нарадзіўся ў Пайсенбергу, спрыяў развіццю стылю ракако ў Баварыі і Ціролі, працаваў над аздабленнем больш чым 40 храмаў. Яго творчасць налічвае каля 70 фрэсак і 25 пано.
Гюнтэр вучыўся ў Мюнхене з 1723 па 1728 год у Космаса Даміяна Азама. Гюнтэр часта працаваў з некаторымі найвялікшымі мастакамі свайго часу, уключаючы архітэктара Іагана Міхаэля Фішэра, тынкоўшчыка Іагана Міхаэля Фойхтмаера і яго брата Франца Ксаверыя. Памёр у Хаідзе каля Весабруна.
Зноскі